У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 24 верасня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў яе фонды першых выданняў рарытэтнага трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча.
Выданні 1650 і 1651 гадоў дырэктару НББ Раману Матульскаму ўручыў старшыня праўлення
Бібліёграф Таццяна Рошчына адзначыла, што Семяновіч быў «адным з тых беларусаў, якія змянілі свет. Кнігі не страцілі значнасці і цяпер, бо менавіта яны сталі асновай для ракетабудавання. Нягледзячы на тое, што Семяновіча лічаць сваім і палякі, і літоўцы, не даводзіцца сумнявацца ў яго беларускім паходжанні».
Расказваючы пра рарытэтныя выданні, бібліёграф таксама адзначыла, што Казімір Семяновіч за 250 гадоў да Цыялкоўскага апісаў будову шматступеннай ракеты, а таксама крыло трохкутнай формы, без якога немагчыма ўявіць сучасныя звышгукавыя знішчальнікі.
«На тэрыторыі Беларусі захавалася невялікая частка нашай найбагацейшай кніжнай спадчыны. На жаль, мы не можам пахваліцца наяўнасцю ў нашых фондах нават дзесяці працэнтаў кніжнага багацця нашых продкаў», — адзначыў у размове з журналістамі Р. Матульскі.
Выданні трактата Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», напісанага на лаціне, утрымліваюць 206 малюнкаў па эскізах самога аўтара. Кніга была перакладзеная на розныя мовы. Па гэтай працы знакамітага беларуса каля двухсот гадоў вучыліся артылерысты ўсяго свету.
Каментары