Свет

Прэм’ер Бэльгіі: пакуль Беларусь ня вольная, Эўропа — не кантынэнт дэмакратыі

Пра гэта Гі Вэрхофштат заявіў у Варшаве, падчас сустрэчы з польскім прэм'ерам

Прэм’ер‑міністар Бэльгіі Гі Вэрхофштат заявіў у Варшаве, што эўрапейскі кантынэнт нельга назваць «кантынэнтам дэмакратыі», пакуль недэмакратычнай застаецца Беларусь. Кіраўнік бэльгійскага ўраду прадставіў таксама сваю апошнюю кнігу ў перакладзе на беларускую мову.

Гі Вэрхофштат суcтрэўся ў Варшаве са сваім польскім калегам Яраславам Качынськім, зь якім абмяркоўваў пераважна пытаньні, зьвязаныя з будучыняй Эўрапейскага зьвязу.

Кіраўнік бэльгійскага ўраду заявіў, што ў будучым неабходна стварыць нешта накшталт Злучаных Штатаў Эўропы, з агульным урадам, прэзыдэнтам, войскам. Эўразьвяз, паводле ягоных словаў, не павінен спыняць сваё пашырэньне і клапаціцца пра тое, што адбываецца ў цяперашніх суседзяў аб’яднанай Эўропы, перадусім у Беларусі.

Вэрхофштат: «Мэта Эўразьвязу — забясьпечыць мір, дэмакратыю і дабрабыт на нашым кантынэнце. Але мы не дасягнем гэтай мэты, пакуль усе эўрапейскія краіны ня будуць карыстацца гэтымі каштоўнасьцямі. Я кажу таксама і пра суседзяў Эўразьвязу, у першую чаргу пра Беларусь. Пакуль Беларусь ня будзе вольнай, эўрапейскі кантынэнт нельга назваць кантынэнтам дэмакратыі».

Спадар Вэрхофштат прадставіў у Варшаве сваю апошнюю кнігу, прысьвечаную ягоным поглядам на будучыню аб’яднанай Эўропы надрукаваную па‑польску і, што стала нечаканасьцю, па‑беларуску.

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць