Грамадства66

Мясніковіч заклаў памятную капсулу ў фундамент беларуска-швейцарскага завода

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у цырымоніі закладкі сімвалічнай капсулы з пасланнем патомкам на месцы будаўніцтва беларуска-швейцарскага завода па вытворчасці гарадскога пасажырскага і чыгуначнага транспарту ў горадзе Фаніпаль Мінскай вобласці.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што пачатак будаўніцтва сумеснага беларуска-швейцарскага прадпрыемства з’яўляецца новай старонкай развіцця беларускай эканомікі, і прамысловага комплексу ў прыватнасці. У праекце аб’ядналіся інтэлектуальныя сілы, вытворчыя магутнасці беларускага і швейцарскага бакоў, адзначыў прэм’ер-міністр.

«Плануецца пабудаваць сапраўды высокатэхналагічную, еўрапейскую, сусветнага ўзроўню вытворчасць чыгуначнага і гарадскога электрычнага пасажырскага транспарту.
Яе будаўніцтва дасць магчымасць Беларусі не толькі вырашыць пытанні ўнутранага рынку, але і эфектыўна працаваць на рынку Мытнага саюза, развіваць экспарт у краіны далёкага замежжа», — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што будаўніцтва сумеснага завода будзе ісці даволі актыўнымі тэмпамі.

Прэм’ер таксама адзначыў, што партнёр са швейцарскага боку, дырэктар і ўладальнік кампаніі Stadler Rail AG Петэр Шпулер прывозіў у Беларусь вялікую дэлегацыю дзелавых колаў Швейцарыі і Германіі.
Адбылася сустрэча ва ўрадзе, якой удзельнікі задаволены. Такім чынам, будаўніцтва сумеснага завода на беларускай зямлі — гэта толькі пачатак. «Я думаю, што мы будзем прырастаць новымі праектамі», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Дырэктар і ўладальнік кампаніі Stadler Rail AG Петэр Шпулер у сваю чаргу паведаміў, што спецыялізацыяй кампаніі з’яўляюцца рэгіянальныя цягнікі, гарадскі транспарт, трамваі, а таксама двухпавярховыя і міжрэгіянальныя цягнікі. Цяпер кампанія пастаўляе тэхніку ў Амерыку, Паўднёвую Афрыку. «Мы рады, што зможам пастаўляць нашу тэхніку ў краіны СНД з Беларусі», — адзначыў ён. Петэр Шпулер нагадаў, што Stadler Rail AG раней паставіла 10 электрацягнікоў у Беларусь, якія атрымалі добрыя водгукі ад беларускага насельніцтва. «Цяпер мы стаім на фінішнай прамой перагавораў з Беларускай чыгункай па наступнаму заказу электрацягнікоў, большая частка якіх будзе выраблена ў Беларусі», — сказаў ён. Паводле слоў Петэра Шпулера, наступная партыя рэгіянальных электрацягнікоў павінна паступіць у эксплуатацыю да чэмпіянату свету па хакею.

Старшыня Савета дырэктараў ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш» Уладзімір Кароль падкрэсліў, што Stadler уваходзіць у лік сусветных лідараў у сваёй сферы. Будаўніцтва сумеснага з Stadler Rail AG завода з’яўляецца вельмі важным праектам і нясе значныя выгады для абодвух бакоў як на ўзроўні прадпрыемстваў, так і на ўзроўні дзяржаў.-0

Каментары6

Цяпер чытаюць

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу14

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема29

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу14

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць