Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

У Страсбуры зноўку буры. У шклянцы вады

Праўду кажа афіцыйны кіраўнік: апазыцыянэры кансультуюць заходнікаў па поўнай праграме :) Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Праўду кажа афіцыйны кіраўнік: апазыцыянэры кансультуюць Эўропу па поўнай праграме :)

У прыватнасьці, трохі адукавалі ў Страсбуры новага дакладчыка ПАРЭ па Беларусі Андрэа Рыгоні. Маўляў, "лепш за ўсё прыяжджаць у Беларусь не аднаму, а ў фармаце парлямэнцкай "тройкі" ці нават "чацьверкі". Ну і іншыя карысныя парады.

Натуральна: у эўрапейскіх структурах увесь час ідзе ратацыя. Прыходзяць навічкі, зусім не абстраляныя на фронце змаганьня з "апошняй дыктатурай". А наша апазыцыйная гвардыя ўжо 13 год у акопах амаль ў нязьменным складзе.

Дарэчы, напярэдадні Мілінкевіч, трэба думаць, трохі паўшчуваў кіраўніка ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэна, які пагарачыўся, прыехаўшы ў студзені ў Менск на перамовы з уладамі без папярэдніх умоваў.

Увогуле ж новы тур дэбатаў вакол беларускага пытаньня ў ПАРЭ нагадвае працяг дыялёгу глухіх. Лукашэнка толькі што сказаў: у нас палітвязьняў няма! А яны: вашым першым крокам мусіць стаць іхняе вызваленьне!

І ці варта дзівіцца? Калі зьняць флёр дыпляматыі са слоў палітоляга Сяргея Панькоўскага, які нядаўна гаварыў з кіраўніком ПАРЭ (думаю, без перакладу: у Панькоўскага выдатная француская мова), дык спадар ван дэр Ліндэн сам ня ведае, як падступіцца да "беларускага пытаньня".

Галоўнае ж — усе гэтыя патэтычныя заявы: маўляў, градус увагі Эўропы да беларускага пытаньня няспынна падвышаецца! — вельмі далёкія ад рэальнасьці. Дыскусіі ў Страсбуры ці Брусэлі — толькі буры ў шклянцы вады.

Канешне, і на тым дзякуй, што не забываюць. Закідаць апазыцыйным лідэрам кантакты з Эўропай ня варта. Але варта выразна ўсьведамляць: увогуле Стары Сьвет жыве іншымі клопатамі. І не гатовы класьціся касьцьмі дзеля перамогі абстрактных ідэалаў ў загадкавай балотнай краіне. Тым болей што гэтыя абстрактныя ідэалы, кладучы руку на сэрца, сёньня мала хвалююць і значную частку самога беларускага электарату.

Дакладней, там, у Эўропе, падзел працы. Палітыкі штампуюць рэзалюцыі з асуджэньнем рэжыму, а бізнэсоўцы спраўна купляюць прадукаваную на нашых НПЗ салярку.

Іншая рэч, што над беларускім нафтавым афшорам згусьціліся расейскія хмары. Эканамічныя праблемы здольныя расхістаць сыстэму куды хутчэй, чым рэзалюцыі ПАРЭ.

Каментары4

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы

Усе навіны →
Усе навіны

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і32

У Албаніі арыштавалі былога прэзідэнта

Дэпутат расказаў чыноўнікам у Асіповічах, чым старажытная магія адрозніваецца ад сучаснай9

Беларуска напісала пра нелюбоў людзей чытаць кнігі. Трэд сабраў мільён праглядаў і шквал хэйту11

У Італіі загінуў 15-гадовы сын беларускі. Магчыма, гэта праз булінг8

Кітай уводзіць кантроль над экспартам тавараў падвойнага прызначэння на фоне вайны ва Украіне

Змены ў транспартным падатку — з'явіцца больш ільготнікаў, а заможным наадварот давядзецца раскашэліцца

Беларуска ўладкавалася ў Варшаве на працу зазывалай. Што яна робіць і колькі зарабляе?3

Вучоныя б'юць трывогу — антыбіётыкі перастаюць дзейнічаць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы

Галоўнае
Усе навіны →