Усяго патроху6363

Поп-спявак Герман гнабіў беларускамоўных пачаткоўцаў

Песні з мацюкамі яго так не закраналі.

Спявак Герман непрыемна здзівіў удзельнікаў і гледачоў кастынгу «Гарадоў, якія спяваюць». На адборачным туры ў Салігорску ён не даваў талентам-пачаткоўцам спяваць па-беларуску, спасылаючыся на тое, што фальклорам займаецца яго бабуля ў вёсцы.

Спявак і тэлевядучы Герман уссядаў у журы на кастынгу.

Варта было яму пачуць песню на беларускай мове, як гучала: «Стоп! Што вы можаце праспяваць весялейшае?»

Хвіліны не праходзіла, каб Герман не згортваў выканаўцу беларускага фальклору.

«Моладзь нечым новым павінна займацца!», — аўтарытэтна заяўляў артыст,

які зусім нядаўна са скандалам сышоў ад прадзюсара і сёння выступае як самастойная адзінка.

Нездарма перажывала з нагоды свайго рэпертуару дзяўчына ў народным касцюме.

— Баюся, не спадабаецца Герману! Ён усё-такіпоп-выканаўца.

Да радасці сталічнага госця, які, дарэчы, сам родам з Кобрына, жадаючых праспяваць або станчыць з элементамі беларускага фальклору прыйшло няшмат. Асноўная частка канкурсантаў выконвала расійскую і замежную папсу.

Адкрыццём для журы стаў двайнік Мікіты Джыгурды! Ён з’явіўся нібыта з ніадкуль, завёў публіку песняй «Выспа нешанцавання», а пасля непрыкметна знік. Гэты артыст!

А тым часам у холе перажывалі, плакалі, глыталі валяр’янку і распяваліся дзясяткі людзей рознага веку.

— Мне ўсяго 13, — дрыготкім голасам прамаўляе юнае стварэнне. — Па правілах я не магу ўдзельнічаць. Але журы пагадзілася мяне праслухаць.

— А я з мужам паспрачалася, — прызнаецца старэйшая дзяўчына. — І вось я тут. Нават з працы здолела выскачыць на пару хвілін. Усё дзеля таго, каб муж прайграў. На што спрачаліся, не пытайцеся. Усё роўна не скажу!

— Я прыйшла сюды, каб вас парадаваць, — заявіла журы канкурсантка Дар’я Баранчык. І пачала спяваць.

— Стоп! — адмовілася ад порцыі радасці журы. — А рэп вы чытаць умееце?

Артыстка не разгубілася. Сяброўка кінула Дар’і мабільны тэлефон з адкрытым плэйлістом. Прыклаўшы мабільнік да левага вуха, дзяўчына чытае рэп. Праўда, песня не зусім добрая трапілася, мацюкальная.

Спачатку Даша спатыкнулася на слове, якім абазначаюць мужчынскія геніталіі, а потым увайшла ў вобраз і смела працягнула. Журы развесялілася. Народ у зале таксама радаваўся. Не кожны дзень на сцэне мясцовага палаца культуры пачуеш слова на літару «х»!

Каментары63

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі42

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі42

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць