Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Куба Марына Мурыльё.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, візіт кубінскай дэлегацыі ў Беларусь накіраваны на развіццё дамоўленасцей паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у ходзе нядаўняга афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Рэспубліку Куба. «Тады мы дамовіліся, што ў Беларусь прыбудзе кубінская дэлегацыя і мы разгледзім усе пытанні, якія будуць пастаўлены перад намі кіраўніком гэтай дэлегацыі», — сказаў Лукашэнка.
«Ведаю, што кіраўніцтва Кубы зацікавілася напрамкамі развіцця і сістэмай рэфармавання нашай эканомікі. І я абяцаў Раулю Кастра, што мы пакажам і раскажам усё, што робім у Беларусі.І калі вам той ці іншы напрамак будзе цікавы, мы абавязкова будзем удзельнічаць у рэалізацыі гэтага на кубінскай тэрыторыі па аналогіі з Венесуэлай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У прыватнасці, адной са сфер, у якой можна развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, з’яўляецца сельская гаспадарка. Яе развіццё на Кубе з’яўляецца адным з прыярытэтаў у працэсе мадэрнізацыі эканомікі ў цэлым. «Для таго каб мадэрнізаваць сельскую гаспадарку, у Кубы ёсць вялікія рэсурсы. Гэта не менш як $1,5 млрд., якія Куба траціць на імпарт прадуктаў харчавання і ўсяго іншага, што звязана з развіццём сельскай гаспадаркі. Лічу, што скарачэнне гэтай сумы на
«Мы гатовы ўлічыць усе вашы пажаданні і дзейнічаць у гэтым напрамку», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
У Беларусі таксама ёсць цікавасць да некаторых напрамкаў, якія атрымалі на Кубе сур’ёзнае развіццё. «Куба — вельмі багатая дзяржава з пункту гледжання развіцця аховы здароўя, вытворчасці лекавых прэпаратаў. Мы сёння распрацавалі і рэалізуем такую праграму, і нам ваш вопыт вельмі неабходны», — падкрэсліў Лукашэнка.
«Праграма нашага візіту вельмі насычаная і цікавая, — сказаў ён. — Пытанні трансфармавання беларускай эканомікі і беларускага грамадства для нас уяўляюць вялікую цікавасць. Важна, што мы на ўласныя вочы ўбачылі ўсе працэсы. Гэта вельмі арганізавана».У сваю чаргу Марына Мурыльё падкрэсліў вялікую цікавасць да развіцця
беларуска-кубінскага супрацоўніцтва.
«Упэўнены, што бліжэйшыя гады мы можам падтрымліваць кантакты на ўзроўні міністэрстваў, спецыялістаў. Гэта магло б быць вельмі карысна для абодвух бакоў. Мы павінны яшчэ папрацаваць над тым, каб знайсці ўзаемавыгадныя сферы двухбаковага супрацоўніцтва і выйсці на рэалізацыю канкрэтных праектаў», — адзначыў Марына Мурыльё
Каментары