Памер інтэрнэт-аўдыторыі Беларусі ў верасні 2012 года склаў 4,383 мільёна чалавек, што на 14% больш, чым у верасні 2011 года.
Такія звесткі прывёў на канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» у Мінску Міхаіл Дарашэвіч, прадстаўнік Gemius — агенцтва па анлайн-даследаваннях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Інтэрнэт-карыстальнікам называецца чалавек, які на працягу месяца хаця б раз скарыстаў сусветную сетку.

Па гендарным крытэрыі аўдыторыя беларускага інтэрнэта прыкладна роўная: мужчыны — 49,1% і жанчыны — 50,9%.

Асноўная ўзроставая група беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў — людзі 25–34 гадоў (30%), на другім месцы — 19–24 гадоў (21%), на трэцім — 35–44 гадоў (19,5%).

Вышэйшую і паслядыпломную адукацыю маюць 39% беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў.

Згодна са звесткамі даследавання, 80% беларукіх карыстальнікаў выкарыстоўваюць інтэрнэт кожны дзень. Пры гэтым 69% выкарыстоўваюць шырокапалосны доступ.

    Gemius — міжнароднае даследчае агенцтва, еўрапейскі лідар і піянер у сферы вымярэння інтэрнэта і даследаванняў у інтэрнэце. Вымярэнне анлайн-аўдыторыі gemiusAudience з’яўляецца стандартам амаль у палове краін Еўропы.
    Агенцтва Gemius было заснаванае ў Польшчы ў 1999 годзе і актыўна дзейнічае больш чым у 30 краінах Еўропы і Блізкага Усходу. У Беларусі прадстаўлена з 2008 года, праводзіць статыстычныя і маркетынгавыя даследаванні на заказ і ажыццяўляе ініцыятыўныя праекты, такія як вывучэнне рынку электроннай камерцыі, стаўленне карыстальнікаў да розных фарматаў анлайн-рэкламы, вымярэнне аўдыторыі беларускага інтэрнэта.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?