Здароўе11

Успышка ВРІ і грыпу прагназуецца ў студзені-лютым

Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя, загадчыца аддзела пульманалогіі і хірургічных метадаў лячэння хвароб органаў дыхання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пульманалогіі і фтызіятрыі Ірына Лапцева 13 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, гэта звычайныя тэрміны для эпідэміі грыпу. Пакуль у Беларусі не адзначаецца ўспышак ВРІ і грыпу.

Як паведаміла Лапцева, у краіне пакуль таксама не адзначаецца «вялікай колькасці пнеўманій».
«Мы ўкладваемся ў сярэднегадавую норму на сённяшні дзень», — сказала галоўны пазаштатны пульманолаг міністэрства. Паводле яе інфармацыі, сёлета выпадкаў пнеўманіі ў Беларусі менш у параўнанні з 2011-м і тым больш з 2010 годам, калі адзначалася пандэмія грыпу A/H1N1.

Нагадаем, на пачатак лістапада ў Беларусі прышчэпкі ад грыпу атрымалі амаль 3 млн. 36 тыс. чалавек, або 31,7% ад усёй колькасці насельніцтва. З ліку ўсіх вакцынаваных больш як 1 млн. 123 тыс. чалавек атрымалі прышчэпкі за кошт рэспубліканскага бюджэту, амаль 1 млн. 615 тыс. — мясцовых бюджэтаў, больш за 285 тыс. — за кошт арганізацый і прадпрыемстваў, больш як 12 тыс. чалавек — за кошт асабістых сродкаў.

Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуе насельніцтву Беларусі ўзяць удзел у вакцынацыі супраць грыпу. Аптымальнымі тэрмінамі імунізацыі супраць гэтай хваробы з’яўляюцца верасень-лістапад.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне мужчына задыхнуўся ў сне ад уласнай падушкі1

Хакеры ўзламалі букмекерскі сайт — уцяклі даныя тысяч беларусаў1

Лукашэнка зноў нагадаў, што забылі 2020 год23

Лукашэнка заклікаў краіны, якія знаходзяцца пад санкцыямі, яднацца12

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць