Эканоміка11

Мінфін: Выкананне бюджэту ў 2012 годзе праходзіць у даволі складаных умовах

Пра гэта заявіў 14 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

«Па стане на 1 лістапада нам удалося захаваць прафіцыт бюджэту студзеня-верасня 2012 года і крыху прырасці. Так, прафіцыт бюджэту сектара дзяржкіравання, гэта значыць кансалідаванага бюджэту і бюджэту Фонду сацабароны, склаў 7,5 трлн. рублёў, ці 2,1% ВУП. Адпаведна, кансалідаваны бюджэт — 1,6% ВУП», — адзначыў Ермаловіч.

Паводле яго слоў, існуе дыспарытэт у выкананні бюджэту рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

«Калі рэспубліканскі бюджэт збалансаваны, гэта значыць даходы роўныя расходам, то мясцовыя бюджэты досыць устойліва на працягу ўсяго года выконваюцца з прафіцытам. Прафіцыт мясцовых бюджэтаў склаў за дзевяць месяцаў 1,3% ВУП. Мясцовыя бюджэты атрымалі больш даходаў, чым зрабілі даходаў, на 4,9 трлн. рублёў», — растлумачыў намеснік міністра.

Такім чынам, адзначыў Ермаловіч, выкананне мясцовых бюджэтаў ідзе значна лепшымі тэмпамі, чым бюджэту рэспубліканскага.

Асноўнымі крыніцамі рэспубліканскага бюджэту з’яўляюцца ПДК, які ў рэальным выражэнні за дзевяць месяцаў вырас толькі на 0,8% у параўнанні з мінулым годам, і падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Гэтыя даходы, наадварот, знізіліся ў параўнанні з мінулым годам — на 3,8%. «Гэта і прымушае на рэспубліканскім узроўні праводзіць досыць жорсткую бюджэтную палітыку, абмяжоўваць другарадныя расходы, канцэнтраваць асноўны прырост даходаў на выкананні сацыяльнага блока расходаў, на фінансаванні сацыяльнай абароны, на выплаце павялічанай заработнай платы ў сувязі з палітыкай паэтапнага росту даходаў работнікаў бюджэтнага сектара», — адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, гэта сур’ёзна ўплывае на збалансаванасць рэспубліканскага бюджэту.
«Тым не менш у гэтых умовах атрымлівалася балансаваць нашы магчымасці і патрэбнасці ў фінансаванні расходаў. Мы плануем да канца года захаваць гэту збалансаванасць на рэспубліканскім узроўні і разлічваем, што мясцовыя бюджэты таксама захаваюць свой прафіцыт да канца года. Гэта дае падставы прагназаваць выкананне бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання па выніках гэтага года як мінімум на бездэфіцытнай аснове, магчыма, з некаторым прафіцытам», — сказаў Ермаловіч.

Ён паведаміў, што для забеспячэння збалансаванасці бюджэту ўрадам прыняты рашэнні па кансалідацыі даходаў у рэспубліканскі бюджэт.
Найперш гэта датычыцца пералічэння часткі даходу высокарэнтабельнымі арганізацыямі рэспублікі. За кошт гэтай меры ў 2012 годзе плануецца атрымаць дадаткова прыкладна 1 трлн. рублёў. Таксама былі зроблены захады па прыцягненні дадатковых даходаў за кошт павелічэння ставак акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю. Гэта таксама дае нейкі прырост даходаў у параўнанні з запланаванымі першапачаткова ў рэспубліканскім бюджэце.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць