Усяго патроху88

У Беларусі на чатыры шлюбы прыходзіцца тры разводы

Прычым колькасьць шлюбаў сёлета зьменшылася, а разводаў павялічылася.

У Беларусі ў першым квартале бягучага года зарэгістравана 12 тыс. 441 шлюб і 8 тыс. 968 разводаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

У Мінстаце адзначылі, што ў студзені‑сакавіку бягучага года ў параўнанні са студзенем‑сакавіком 2006 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў знізілася на 9,8 працэнта, колькасць разводаў узрасла на 15,2 працэнта.

Пагоршыліся суадносіны рэгіструемых і скасаваных шлюбаў, падкрэслілі ў Мінстаце. Так, калі ў студзені‑сакавіку 2006 года на 1000 шлюбаў прыпадала 564 разводы, то ў студзені‑сакавіку 2007‑га — 721.

Паводле слоў спецыялістаў, у першым квартале бягучага года на 1000 жыхароў рэспублікі прыпадала 5,2 шлюбаў і 3,7 разводаў, у першым квартале 2006‑га было адпаведна 5,7 і 3,2.

У 2006 годзе ў Беларусі зарэгістравана 78 тыс. 974 шлюбы і 31 тыс. 814 разводаў. За мінулы год у параўнанні з 2005 колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 7,7 працэнта, колькасць разводаў узрасла на 4,2 працэнта. Палепшыліся суадносіны рэгіструемых і скасаваных шлюбаў: калі ў 2005 годзе на 1000 шлюбаў прыпадала 416 разводаў, то ў 2006 годзе — 403. У мінулым годзе на 1000 жыхароў рэспублікі прыпадала 8,1 шлюбаў і 3,3 разводаў, а ў 2005 годзе было адпаведна 7,5 і 3,1.‑0‑

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць