№ 07 (128) 1999 г.
Суд над мовай выйграла мова
Пасьля таго, як Вышэйшы Гаспадарчы Суд зьняў з «Нашай Нівы» папярэджаньне Дзяржкамдруку за карыстаньне клясычным правапісам, Дзяржкамдрук заявіў пра сваю нязгоду і папрасіў Суд перагледзець гэтае рашэньне. Суд перагледзеў і пакінуў рашэньне бязь зьменаў. Гэта значыць, што «Наша Ніва» ў гэтай канкрэтнай спрэчцы адстаяла сваё законнае права пісаць тарашкевіцай, а не наркомаўкай.
Зразумела, на гэтым праблема правапісу не сканчаецца. Яна толькі з палітычнае плоскасьці вяртаецца ва ўласьцівую сабе — навуковую. Матэрыялы, якія сёньня друкуюцца, прадстаўляюць розныя погляды на разьвіцьцё беларускага правапісу.
Каментары