Архіў

Сяргей Паўлоўскі. Даруй нам, Гісторыя (Тэма нумару)

№ 11 (132) 1999 г.


Даруй нам, Гісторыя

Тэма нумару

Ці даводзілася вам калі-небудзь рыхтаваць уласнае дзіця да іспытаў па беларускай гісторыі? Звычайна дарослыя лічаць сябе знаўцамі айчыннай мінуўшчыны, прынамсі, у агульных рысах. Але варта засесьці за экзамэнацыйныя пытаньні, як разумееш, што ступіў на шлях многіх асабістых адкрыцьцяў.

... Першае экзамэнацыйнае пытаньне і адкрыцьцё, якое прыцягнула маю ўвагу — гэта хрысьціянізацыя Беларусі. Растлумачу чаму. Па-першае, нерэлігійнасьць беларусаў, пра якую мы гаварылі ў адной з папярэдніх перадач, ня можа быць зразуметая без разуменьня пачатку. Як і калі нас хрысьцілі? Па-другое, яшчэ з савецкіх падручнікаў засталося ў памяці тое, як хрысьцілі Кіеў і Ноўгарад. Тады хрышчэньне Русі ўспрымалася ў кантэксьце гісторыі СССР як (дазволю сабе непазьбежны каламбур) хрышчэньне ўсяго савецкага народа, гэта значыць, і нас таксама. Але з набыцьцём незалежнасьці і з распадзелам агульнай гісторыі мы — выпалі. Не знайшоў я ў кнігах пра Беларусь такой велічнай сцэны, як гэта было ў Кіеве, дзе князь Уладзімер заганяе народ у ваду, або як гэта падаецца ў гісторыі Літвы, дзе хрышчэньне літоўцаў ажыцьцяўляе Ягайла. Там, дарэчы, ёсьць забаўны эпізод пра тое, што кожнаму літоўцу, якога Ягайла заганяў у ваду, пасьля выдавалі цёплы швэдар, прывезены з Польшчы. Гэтым падступныя каталікі-палякі нібыта імкнуліся падкупіць літоўскіх паганцаў. Як бы там ні было, а велічныя сцэны гістарычнага хрышчэньня сталі падставовымі ў нацыянальнай сьведамасьці і расейцаў і літоўцаў. Беларусы ў гэтай справе прыпазьніліся. Дакладней, не прыпазьніліся, а не прыдумалі свайго хрышчэньня як галоўнага факту нацыянальнае мінуўшчыны. Урэшце, масавыя гісторычныя веды — гэта і ёсьць пэўныя знакавыя формулы на падставе дакумэнтальных зьвестак. А такіх зьвестак ніколі не бракавала і не бракуе.

Калі я параўноўваў беларускі і літоўскі школьныя падручнікі, у мяне былі два адчуваньні: першае — што яны бессаромна хлусяць, зрабіўшы з гісторыі трэнажор нацыянальнага ўзгадаваньня, другое — што мы ўвесь час сарамліва азіраемся па баках, баючыся каго-небудзь пакрыўдзіць, а ў выніку пагразаем у хітраспляценьнях аб'ектывізму. Для літоўцаў у гісторыі не існуе нас. Для нас адваёўваньне ў сваёй гісторыі іх стала сапраўдным падзьвіжніцтвам яшчэ з часоў савецкай цэнзуры.

Але зьвярнуся да фактаў. Усяго адзін эпізод. Сын Міндаўга Яўнут, — кажа беларускі падручнік, — заступіў на вялікакняскі пасад пасьля бацькі, і сядзеў, пакуль ня быў скінуты братамі, уцёк у Масковію, прыняў праваслаўе і быў названы Іванам, вярнуўся дадому і атрымаў ва ўладаньне Заслаўе. Паводле літоўскага падручніка, Яўнуціс уцёк у Польшчу, а па вяртаньні атрымаў Трокі.

Літоўцы палічылі выгадным для сябе выкрэсьліць беларусаў з уласнай гісторыі і зрабілі гэта. Вы скажаце, а як жа старабеларуская мова, якая ў Вялікім Княстве Літоўскім была афіцыйнай? Яны адкажуць, што афіцыйнай была не беларуская, а канцылярская мова. Гэта значыць, мова, у якой не было жывога носьбіта. А калі б і быў, дык называўся б мусіць народам канцыляраў ці канцылярцаў. Яшчэ адно наша гістарычнае імя...

Зрэшты, палеміка зь літоўцамі на гістарычныя тэмы не ўваходзіла ў пляны сёньняшняга іспыту. А паралелі я прывёў толькі для таго, каб паказаць, што школьная гісторыя ў нашых суседзяў абсалютна выразна пастаўленая на службу не абстрактнаму аб'ектывізму, а сыстэме нацыянальнага ўзгадаваньня. Да чаго ў нас пакуль не дайшло.

Яшчэ адно пытаньне — хто мог бы сёньня ў Беларусі праводзіць нацыянальную гістарычную ідэалёгію ў школе і для публікі. Энтузіязм колішніх талакоўцаў згас разам з абвешчаньнем сувэрэнітэту краіны, што большасьць з іх успрыняла як зьдзяйсьненьне ідэалаў маладосьці. Наступнае ў сярэдзіне 90-х заявіла пра сябе пакаленьне студэнтаў-гуманітарыяў, сярод якіх найбольш яркіх асобаў вылучылася на гістарычным факультэце БДУ. Колькі здаровага аптымізму было ў іх. Гэта яны прыходзілі ў нацыянальныя арганізацыі і прэсу — беларускамоўныя і адукаваныя, гатовыя да адраджэнскае працы. А колькі гаварылася пра першыя рэпрэсіі супраць іх, пра зьмену кіраўніцтва факультэту. І вось усё скончылася.

Пасьля разбурэньня гэтага атраду адраджэнцаў ніякага поступу ў нацыянальнай гістарычнай адукацыі не прадбачыцца. Хутчэй наадварот. Дырэктывы Замяталіна адну за адной рэжуць школьныя кніжкі з патрабаваньнем "единого взгляда на историю страны в соответствии с требованием президента РБ". Ніякай творчай свабоды. Перагляд беларускай гісторыі на манер Лукашэнкі і Зямталіна адбываецца строга ў адпаведнасьці з палітыкай, добра вядомай з сярэдзіны мінулага стагодзьдзя, з часоў таго самага Мураўёва, для якога не існавала Беларусі, а быў (як на сёньня — сувэрэнны і незалежны) Северно-Западный край.

Але ж вось яшчэ адно адкрыцьцё. Журботнае і непазьбежнае. Пра недавучаныя ўрокі гісторыі. Напрыклад, пра бітву на Нямізе 1067 году. Нават калі яе ня будзе ў замяталінскіх падручніках, мы ўсё адно мусім яе прайсьці. Толькі ўжо не як тэму, а як трагедыю.

Сяргей Паўлоўскі


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу17

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць