Архіў

Дакладная запіска

№ 11 (132) 1999 г.


Дакладная запіска

У архіве рэдакцыі "НН" знайшлася копія дакладной запіскі на навучальны дапаможнік "Гісторыя Беларусі" Н.Шаровай ад 27 студзеня 1999 г. Аўтар запіскі нехта В.Баранаў. Рэзалюцыя У.Замяталіна паказвае на ідэалягічныя прыярытэты Лукашэнкавага рэжыму, якія ня маюць нічога агульнага з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі і ставяць на мэце ўсебаковую русіфікацыю школьнай навукі. Вось некалькі фрагмэнтаў на мове арыгіналу. Мы падаем іх дзеля таго, каб чытач непасрэдна пазнаёміўся з "працэсамі ў галовах" сёньняшніх кіраўнікоў беларускай навукі. Баранаў піша:

"Над автором довлеет стремление белорусизировать (!) события, явления и факты, подать их вне связи с объективнымі (чытай: у расейскай інтэрпрэтацыі, бо гісторыі "нічыёй" не бывае. — Рэд.) процессами, самодовлеющими (тое самае. — Рэд.) факторами, оказавшими влияние на исторические особенности белорусского этноса и белорусской государственности.

Не обходя стороной упоминание о действительном экономическом и социальном прогрессе в годы советской власти, автор одновременно нейтрализует их историческую значимость идеологическими оценками (мабыць, піша пра мільёны рэпрэсаваных. — Рэд.), близкими к сформированным национал-патриотами взглядом (так у арыгінале. — Рэд.) на историю Беларуси в последнем десятилетии.

Сложнейшие процессы последних лет жизни Беларусі (!), после распада СССР в экономике, политике, социальной сферах (так у арыгінале. — Рэд.) автор укладывает в рамки второстепенных выводов. Распад СССР, этот сложнейший исторический катаклизм, механизм разрушения страны, уже описанный авторами западных государств (?), автор учебного пособия укладывает в простейшую формулу, что "у агульнагістарычным сэнсе прычыны распаду СССР заключаліся ў тым, што ён з пачатку свайго заснаваньня ўяўляў сабой утварэньне, якое трымалася на ўсеўладдзі КПСС. Яе падзеньне абумовіла развал СССР".

Што канкрэтна прыцягнула ўвагу аўтара дакладной запіскі ў навучальным дапаможніку?

"... Общепризнанные термин и понятие "Октябрьская революция" нигде не упоминается, заменена термином "Кастрычніцкія падзеі на Бларусі".

... Формирование БНР сопровождено словами "Росла надежда на помощь Германии в строительстве государственности Беларуси". Это перекликается (?) с надеждами коллаборационистов в годы Великой Отечественной войны.

... Крайне примитивно объяснение всей сложности исторической ситуации в ходе созания БССР сопровождаемое выводом: "Таким образом суверенитет БССР приносился большевиками в жертву идее всемирной революции".

... Создается противоречивое восприятие истории Беларуси в 20-е-30-е годы. Попытка показа реального повышения культурного, образовательного уровня масс, нейтрализуется акцентированием внимания учащихся, на том что "в эти годы утвердился тоталитарный политический ружим. Все успехи обернулись для белорусов ограничениями в развитии национальной культуры и насаждении марксистской идеологии".

Десятки театров, тысячи школ, полная ликвидация безграмотности, явились как бы сами собой.

Послевоенное восстановление Беларуси в короткие сроки, создание индустриальной по сути республики, ни одним штрихом не показывает участие в этой гигантской работе народов всей страны, і, прежде всего, русского".

Цікава ўявіць, што было б, калі б спадары Баранаў і Замяталін былі, да прыкладу, украінцамі. Цалкам верагодна, што мы на кожным кроку дзякавалі б "прежде всего" ўкраінскаму народу. А калі б — палякамі? Тады — "прежде всего" — польскаму...

"... Штриховой показ огромных усилий всей страны в создании промышленного и научного потенциала Беларуси, затушевывается постоянным политизированным выводом о жизни в условиях "сталинской тоталитарной системы".

... В показе современного развития культуры республики основные ссылки сделаны на издания "Спадчына", "Беларускі гістарычны часопіс", "Беларуская мінуушчына" и другие подобные им издания и авторов сориентированных на национально-ограниченный показ и толкование истории Беларуси"

... Калі б яны былі палякамі або літоўцамі, дык "национально-ограниченный" паказ успрымаўся як патрабаваньне падладзіць гісторыю Беларусі пад схемы польскай або літоўскай гісторыі. У нашым жа выпадку патрабуюць падладзіцца пад схемы гісторыі расейскай.

Як бачым, адзінае, што ня выклікала б пярэчаньняў у Баранава — гэта апалягетыка: Расеі і русіфікатарскай палітыкі, Сталіна і часоў ягонага кіраваньня, а таксама КПСС. Зь іншага боку, пра беларусаў нялішне было б нагадаць, што гэта адсталы народ з каўтуном і ў лапцях, бязграматны і бедны, які толькі ў 1917 годзе і толькі дзякуючы Расеі, Сталіну і КПСС... і гэтак далей. Трэба думаць, што менавіта такія падручнікі неўзабаве зьявяцца ў нашых школах. Што і пацьвярджаецца рэзалюцыяй У.Замяталіна (на мове арыгіналу):

"Войтовичу, Стражеву, Подгайному, Козулину

Фальсификация как тенденция прежде всего в истории, все еще навязывается і существует в науке и образовании. Причины вероятно в следующем:

1. Беспринципность (хроническая) ответственных должностных лиц.

2. Саглашательский подход к содержанию и принципам толкования и преподавания истории.

3. Отсутствие единого государственного взгляда на историю страны в соответствии с требованием Президента РБ и осуществляемой государственной политики.

4. Неразборчивость в кадровых назначениях.

5. Не решен вопрос по лицензированию издания учебников и учебных пособий".

Да гэтага можна дадаць і яшчэ адну, не "национально-ограниченную" прычыну. Гэта бязграматнасьць "гісторыкаў" Баранава і Замяталіна, якія, пастаўленыя кіраваць навукай і беручыся праводзіць татальную русіфікацыю, так і не навучыліся пісаць па-расейску без памылак.

С.П.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе21

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе21

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць