Архіў

Сяргей Балахонаў. Баечкі з тамбуру

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


 

die modernen Sagen

Сяргей БАЛАХОНАЎ

Баечкі з тамбуру

 

 

Нож і сякера

Мяне як-та мянты задзяржалі. Тое ды сёе, сталі абысківаць. У пінжаку нож раскладны найшлі. А ў сумцы ў мяне сякера была. Дык яны сказалі, што нож канфіскуюць, каб я каго не прырэзаў. Сякеру ж не забралі. Во я й думаю: ці папраўдзе яны баяліся, што я кагосьці там пырну, ці можа сяржанту ножычак мой панаравіўся. Казаў бы, сякераю я б нікога ня ўбіў, калі б захацеў.

 

А ў кантрабандыста...

На Ўкраіне мёд танны, бо шмат хто пасекі трымае. Вось жа, вязуць да нас у Беларусь, каб падзарабіць збольшага ды купіць які-небудзь тэлевізар ці лядоўню. Але перш, чым зарабіць, той мёд шчэ трэба неяк праз мытню правезьці. Хітруюць патроху. Знаю — правезьлі два бідоны ў мяшках, засыпаных дробнаю бульбай.

 

 

Не здавацца!

У час нейкага гарадзкога сьвята міліцыянты валаклі да машыны ўдупель п’янага хлопца, які сам ледзьве трымаўся на нагах. Не зважаючы на гэную акалічнасьць, ён яшчэ спрабаваў выкруціцца ды з робленай дзіцячай наіўнасьцю пытаўся ў «вартавых парадку»: «А што, вы забіраеце, калі нават чалавек усяго сто грам піва выпіў?»

 

 

Хачу ў нармальную

У нас неяк у двары махач быў няхілы. Якісь паддаты мужык граміў легкавікі. Гаспадары павыскоквалі з пад’ездаў і давай яго байдосіць. Той гарлаў, як захламыздачны, ды ладна супраціўляўся. Выклікалі міліцыю. Мужык жа па зямлі качацца пачаў, што глуздануты. Паспрабуй тут кайданкі накінуць. Але ж ён, сука, хоць і бухім быў, ды кеміў, што ў вар’ятню могуць адвезьці, то крычаў: «Вязіця мяне ў нармальную міліцыю, как і палагаецца».

 

 

Добрай раніцы, нацыя!

Аднаго разу ехаў я крыху пад чаркаю ў аўтобусе. Трымаюся за поручні, здаецца. Аўтобус тармазнуў, а я — шмяк! — упаў і адрубіўся. Ня знаю нат чаго. Ні хера ня помню. Толькі пад раніцу халаднавата стала, дык я хацеў ад жонкі коўдру на сябе перацягнуць. Цап-цап, а фічку ў лычку — нічога нямашака, дый ложак якісьці завузкі і жорсткі, як дошкі. Расплюшчваю вочы — трасца! — ляжу я на лаўцы пад паветкай прыпынку.


Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць