Архіў

Міністраўка і грасаўка

№ 33 (190), 14 — 21 жніўня 2000 г.


 

Міністраўка і грасаўка

 

Нямеччыну разьдзірае моўная вайна. Большасьць насельніцтва краіны і меншасьць нацыянальнай прэсы не прынялі ўведзенай летась рэформы нямецкай артаграфіі.

Бунт пачала старасьвецкая і рэспэктабэльная газэта Frankfurter Allgemeine Zeitung (FAZ). З 1 жніўня прэстыжны штодзёньнік адмовіўся і далей кіравацца зьмененым правапісам, на які год таму хоцькі-няхоцькі перайшла прэса краіны. Новыя правілы, задуманыя, каб спрасьціць правапісныя нормы, насамрэч толькі зьбядняюць пісьмовую мову, лічаць праціўнікі рэформы. Ну, зусім як у спрэчцы прыхільнікаў клясычнага і афіцыйнага беларускіх правапісаў! Да таго ж, журацца журналісты FAZ, навіна моцна блытае прафэсіяналаў пяра.

Вайна супраць новага правапісу вядзецца па ўсіх правілах мэдыйнае атакі: штодня на перадавіцы газэты публікуецца артыкул з крытыкай рэформы. Сярод тых, хто лічыць, што найлепшым сродкам ад хаосу, які запанаваў у мове пасьля яе «спрашчэньня», было б вяртаньне да старога варыянту, — старшыня Акадэміі прозы і паэзіі Крыстыян Маер і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Гюнтэр Грас. Газэту падтрымалі таксама ў Аўстрыі і Швэйцарыі. Маер назваў рэформу мёртванароджанай і заклікаў уратаваць «адзінства нямецкага правапісу». Грас заклікаў іншыя газэты далучыцца да FAZ і спаслаўся на волю народу, якому новы правапіс навязваюць сілаю, што супярэчыць дэмакратычным працэдурам. Усенямецкая асацыяцыя ўнівэрсытэцкіх выкладчыкаў назвала рэформу «непрымальным звужэньнем магчымасьцяў выказваньня» і перавяла свае выданьні на старыя нормы.

Сапраўды, толькі 25% немцаў прынялі новыя правілы, а 68% насельніцтва, паводле зьвестак газэты Die Woche, аддаюць перавагу старым. Выдаткі дэмакратыі?

Трэба зазначыць, што большасьць прэсы сваіх калег з FAZ не падтрымала. Усемагутныя шпрынгераўскія кансэрватыўная Die Welt і народная Bild хутчэй падсьміхаюцца з «моўнага фундамэнталізму». Большасьць газэтаў трымаюцца новага правапісу, як яны кажуць, з павагі да наймалодшых чытачоў, якія вось ужо два гады вучаць у школах нямецкую мову на новы манер. Рашэньне пра рэформу нямецкага правапісу было прынятае ў лістападзе 1994 году пасьля доўгіх дэбатаў. У распрацоўцы «спрошчанага варыянту» бралі ўдзел спэцыялісты з усіх нямецкамоўных краінаў і рэгіёнаў. 1 ліпеня 1996 году прынцыпы набылі сілу дзяржаўнага акту. Праціўнікі рэформы зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд, які пасьля двухгадовага разгляду прызнаў рэформу законнай. Паводле пратаколу, падпісанага міністрамі культуры нямецкамоўных краінаў, пераходны пэрыяд да новага правапісу мусіў скончыцца ў 2005 годзе.

Газэта Die Zeit іранізуе: рэформа быццам бы не дасягнула сваёй мэты спрашчэньня правапісу, дык што ж, давайце прааналізуем, ці пераклад Лютэрам Бібліі на нямецкую мову зрабіў немцаў больш пабожнымі. Калі не, піша газэта, з 1 верасьня будзем публікаваць Біблію толькі па-лацінску.

Верагодна, рэформы ніхто не скасуе, але найхутчэй, што да канца году ў яе будуць унесеныя пэўныя зьмены, каб выправіць відавочныя памылкі. Гэта й будзе кампрамісам, што задаволіць усіх.

Паводле La Liberation


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць