Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Weissrussland und Deutschland. Geistes- und Kulturbezichungen zwischen 1914 und 1941. Band 1: Bibliografie/ von Uladzimiеr Sakalouski. - Kёльн, Ваймар, Багляў, 2000. - 320 с. ISBN 3-412-11299-2

Гэтая кніга, выдадзеная ў Нямеччыне, распачынае шматтомнік пра гісторыю нямецка-беларускіх дачыненьняў у 1914-1941 г. Першы выпуск цалкам бібліяграфічны.

Уладзімер Сакалоўскі. Бібліяграфічны даведнік да 70-х угодкаў з дня нараджэньня/ Аўтары-складальнікі У.Калаткоў, У.Ляхоўскі. - Менск: Беларускі інстытут Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, 2000.

Население Республики Беларусь: Итоги переписи населения Республики Беларусь 1999 года. Статистический сборник. - Менск: Міністэрства статыстыкі й аналізу Рэспублікі Беларусі, 2000. - 196 с. - Наклад 230 ас. ISBN 985-6385-59-8

У зборніку сабраныя зьвесткі пра жыхарства краіны, пададзеныя ў дзьвюх мовах - па-расейску й па-ангельску. Адна зь дзяржаўных моваў - беларуская - зноў праігнараваная дзяржаўнай структурай. З гэтае нагоды статыстычны зборнік нагадвае выданьне замежнае краіны - для тамтэйшых пра тутэйшых. Вартасьць гэтага выданьня ня толькі ў зьмешчанай інфармацыі, але і ў спосабе ейнага падаваньня - у кнізе шмат каляровых схем і табліц.

Республика Беларусь в цифрах: Краткий статистический сборник. - Менск: Міністэрства статыстыкі й аналізу Рэспублікі Беларусі, 2000. - 450 с. - Наклад 330 ас. ISBN 985-6385-58-Х

В.Скакун. Мяне вецер шукае: Вершы. - Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. - 64 с. - Наклад 200 ас. ISBN 985-6318-69-6

Ад «тутэйшасьці» да нацыянальнае дзяржаўнасьці. - Менск, 1999. - 254 с.

Прадстаўленыя погляды грамадзкіх дзеячоў (Станіслава Шушкевіча, Алега Трусава ды інш.) на працэс трансфармацыі беларускага грамадзтва з «тутэйшых» у цывілізаваную эўрапейскую нацыю. Кніга перапоўненая развагамі, што, на жаль, не адказваюць на галоўнае пытаньне: калі закончыцца пераходны пэрыяд і беларусы вылезуць з шкуры «тутэйшасьці»?

Традыцыя беларускае дзяржаўнасьці: Зборнік артыкулаў на падставе навукова-практычнае канфэрэнцыі «Традыцыя беларускае дзяржаўнасьці» (27 - 28 лістапада 1999 г., Гомель). - Гомель: Моладзевы культурніцка-асьветніцкі цэнтар «Яравіт», 2000. - 130 с.

Сваё бачаньне станаўленьня і ўтрываленьня беларускае дзяржаўнасьці на працягу вякоў і асабліва ў ХХ ст. выказваюць на бачынах зборніка гомельскія гісторыкі й думаньнікі. Кніга цікавая як адметны, іншы погляд на падзеі ў краіне ў часе й прасторы з боку рэгіяналаў.

А.Чэмер. Выбраныя Богам. - Вільня, 1999. - 224 с., іл. - Наклад 1000 ас. ISBN 9986-749-06-9

Кніга пра славутага беларускага навукоўца Барыса Кіта. Выданьне багатае на ілюстрацыі й дакумэнты.

А.Чэмер. Сяргей Хмара. - Вільня, 1998. - 152 с., іл. - Наклад 1000 ас. ISBN 9986-749-05-0

Сяргей Хмара - гэта чалавек, які цягам сарака двух гадоў выдаваў за акіянам на ўласныя сродкі газэту «Беларускі голас».

Л.Бальцаровіч. Капіталізм. Сацыялізм. Трансфармацыя/ Пераклад з ангельскае мовы В.Старавойтавай, С.Сінюты, Я.Мадулёвай. - Менск: Лекцыя, 2000. - 344 с. - Наклад 1950 ас. ISBN 985-6305-31-4

У кнізе бацькі польскіх эканамічных рэформаў Лешка Бальцаровіча чытач магчыма адшукае адказ на пытаньне: чаму ў Беларусі не атрымаўся пераход да рынку, як у некаторых нашых суседзяў? Кніга будзе карысная студэнтам-эканамістам.

З.Дубінін, Дз.Дубініна. Мая родная старонка: Дапаможнік для пэдагогаў дашкольных установаў. - Менск: Полымя, 2000. - 120 с.: іл. - Наклад 1000 ас. ISBN 985-07-0359-8

На падставе зьвестак пра звычаі, абрады й побыт беларускага народу аўтары раяць пэдагогам выхоўваць дашкалят у духу «патрыятызму», як зацемлена ў анатацыі да кнігі.

І.Сідарук. Квадратная варона: Аповеды. - Полацак - Горадня - Кобрынь: Выдавецкая суполка «Полацкае ляда», 2000. - 120 с. - Наклад 200 ас. - (Проза пераходнага пэрыяду).

Падтрыманьне грамадзянскае супольнасьці ў Беларусі: Даведнік грантадаўцаў/ Складальнік Л.Бузук; Пераклад з ангельскае мовы Л.Бузук. - Менск, 2000. - 134 с. - Наклад 500 ас.

У даведніку зьмешчана інфармацыя пра 39 фундацыяў і арганізацыяў, што ажыцьцяўляюць фінансавую дапамогу рознага кшталту.

Terra Аlba І. Праблемы беларускага літаратуразнаўства: (Да 85-годзьдзя з дня нараджэньня А.Куляшова)/ Рэдактары С.Даніленка і А.Іваноў; Рэдакцыйная калегія: А.Клімуць (адказны рэдактар) ды інш. - Менск: Маладзёвае навуковае таварыства, 2000. - 367 с. - Наклад 500 ас. ISBN 985-6609-04-6

Першы выпуск новага альманаху прысьвечаны вывучэньню сучаснага стану літаратурнага працэсу ў Беларусі і ў прыватнасьці розных бакоў творчасьці Аркадзя Куляшова. У Менску кніга прадаецца ў «Кнігарні пісьменьніка».

Анталёгія беларускай эпіграмы/ Укладальнік і аўтар прадмовы К.Камейша. - Менск: Ураджай, 2000. - Наклад 2000 ас. ISBN 985-04-0259-8

Першая спроба сабраць пад адной вокладкаю найлепшыя ўзоры беларускай эпіграмы.

Нясьвіж: Фотаальбом/ Укладальнік М.Дзелянкоўскі; Аўтар тэксту В.Дранчук. - Менск: Беларусь, 2000. - 128 с., іл. - Наклад 3000 ас. ISBN 985-01-0346-9

Гэта ўжо трэцяе выданьне альбому пра Нясьвіж (першае выйшла ў 1995 г.) - найлепшага з усіх выдаваных калі-кольвечы альбомаў пра беларускія гарады. Да таго ж, каштуе ён зусім няшмат - усяго паўтары тысячы рублёў за паўсотні ілюстрацыяў і тэкст у беларускай, польскай і ангельскай мовах.

М.Башлакоў. Матчыны грыбы перабіраю: Вершы. - Менск: Ураджай, 2000. - 86 с. - Наклад 2000 ас. ISBN 985-04-0351-9

Х.Гурыновіч. Запрашаю пад дождж: Кніга лірыкі. - Менск: Мастацкая літаратура, 2000. - 367 с. - Наклад 1200 ас. ISBN 985-02-0419-2

Сталасьць думкі, маладосьць душы: Зборнік паэзіі/ Рэдактар-укладальнік М.Мятліцкі; Прадмова А.Марціновіча. - Менск: Мастацкая літаратура, 2000. - 350 с., іл. - (Школьная бібліятэка). - Наклад 25822 ас. ISBN 985-02-0060-Х

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы Максіма Лужаніна, Сяргея Грахоўскага, Анатоля Вярцінскага й Зьмітра Марозава.

І.Капыловіч. Лісты з далёкае чужыны: Аповесьці, апавяданьні/ Для старэйшага школьнага веку. - Менск: Унівэрсытэцкае, 2000. - 383 с. - (Школьная бібліятэка). - Наклад 20000 ас. ISBN 885-09-0364-3


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0