Архіў

Гетман Курапатаў: “Мы ставілі тры крыжы штодзень”

№ 8 (270), 22 лютага 2002 г.


Гетман Курапатаў: “Мы ставілі тры крыжы штодзень”

Цэлую зіму правялі ў намёце вартаўнікі Курапатаў. Яны сочаць, каб пры будаўніцтве кальцавой не патрывожылі спакою ахвяраў сталінізму. Адзін зь негалосных кіраўнікоў — берасьцейскі хлопец Алесь па мянушцы Гетман. На пытаньне, што яго прывяло ў Курапаты, гэты здаровы хлопец — прафэсійны дзюдаіст, які два гады адбароўся за зборную Беларусі — адказвае банальна: “Калі ня я, дык хто?” Яго вопратка прапахла вогнішчам.

У снобскай сталіцы пра яго ходзяць самыя неверагодныя чуткі: ён мае наўпроставую сувязь з Радай БНР, яго рыхтуе Захад на ролю лідэра радыкальнай апазыцыі.

Чуткі не заўжды аказваюцца праўдай. У час аднаго з прыездаў у ”вялікі Менск” Алесь Гетман завітаў на гутарку ў рэдакцыю “НН”.

Дык што ж там робіцца ў Курапатах?

 

Гетман: Будаўнікі кажуць, што, каб нас не было, яны б перасыпалі межы і на метр, і два, і на тры. А так цяпер, калі нешта зьбіраюцца рабіць, сьпярша зьвяртаюцца да нас. Увесь час нас вартуюць дзьве машыны АМОНу, па 5—6 чалавек. Дык мы і зь імі працуем. Падаравалі ім кніжку пра Курапаты. Яны яе перадаюць зьмена зьмене. Адзін амонавец пасьля таго, як яму распавялі пра гэтае месца, сказаў, што пойдзе ў адпачынак, а потым сыдзе з АМОНу. Як цяплей, пачынаюцца сутычкі з тутэйшымі: мы не дазваляем ладзіць пікнікі.

Будаўнікі нам паціху падсыпалі — па нашай просьбе — жвіру пад каплічку.

“НН”: Ці жорсткі быў у вас у лягеры рэжым? Ці быў, прыкладам, расклад дня? Што дапамагло Вам ператрываць зіму?

А.Г.: Так. Падымаліся ў 6.30, адбой у 22.00. Хлопцы падымаліся, хтосьці ішоў нарыхтоўваць дровы, хтосьці — па ваду. Лясьнічы сказаў нам: высякайце сухастоіны. Узяў фарбу, напазначаў дрэвы на высечку.

Мы ж вырашылі, пакуль зьявіцца агаро-джа, паставіць вакол Курапатаў крыжы як вехі па мяжы нэкропалю. Наша задача была — рабіць тры крыжы на дзень. Зрабіць крыж двом чалавекам – гэта цэлы дзень трэба. Вольнага часу амаль не было. Пры канцы дня паваліцца б спаць хутчэй. Цяпер крыжоў нарабілі ў запас і чакаем, пакуль зямля растане.

“НН”: А што вы там елі?

А.Г.: Суп з чарапахаў, чырвоную ікру, чорную… Вы ж пісалі — цукеркі… Калі сур’ёзна. Збольшага макарона з тушонкай і грэчка, гатавалі самі. Зь вітамінаў — яблыкі. Людзі падыходзілі, прыносілі. Бязь іхнай дапамогі цяжкавата было б. У тым ліку і маральнай помачы, бо людзі, калі доўга там знаходзіліся, пачыналі зрывацца.

“НН”: У чым вы адчуваеце патрэбу, акрамя ежы?

А.Г.: У рабочым адзеньні. Бо да нас шмат студэнтаў прыходзяць пераначаваць або дапамагчы адразу пасьля заняткаў — ва ўсім чыстым. Дык пераапрануцца няма ў што.

“НН”: Наколькі дарэчна выглядае вайсковы лягерны намёт, уся бытавуха на фоне пахаваньняў і крыжоў? Сумневаў няма?

А.Г.: Мы задумваліся пра гэта, але знаходзіцца ў Курапатах трэба пастаянна. Што нам, намёт у полі ставіць? У нас жа поўны парадак, усё ахайна — і ў намёце, і вакол яго. Недапалкаў вы не пабачыце: для паленьня ў нас адведзенае адмысловае месца ля вогнішча. Сьмецьце зьбіраем у поліэтыленавыя пакеты — прыяжджае машына і вывозіць. Здаецца, там цяпер чысьцей стала, чым было да нас.

Курапацкая абарона паказала, што моладзь — дзеяздольная. Хоць шмат хто яшчэ пакуль сыры, недысцыплінаваны…

 

Запісаў Ігнат Чакацкі

 


Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

Расійскія дыпламаты больш не будуць свабодна перамяшчацца па Еўропе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць