Архіў

Вашынгтонcкая канфэрэнцыя

***

14 лістапада ў Вашынгтоне адбылася арганізаваная па ініцыятыве шэрагу кангрэсмэнаў і сэнатараў канфэрэнцыя, на якой разглядалася сытуацыя ў Беларусі.

Акрамя амэрыканскіх палітыкаў і ўрадавых чыноўнікаў, на канфэрэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі беларускай апазыцыі.

Рашэньне пра яе правядзеньне было прынятае каля двух тыдняў таму, а сама канфэрэнцыя прайшла на фоне трох скандалаў. Спачатку стала вядома пра настойлівае жаданьне Аляксандра Лукашэнкі патрапіць на саміт NATO ў Празе. Пасьля спэцслужбы затрымалі Анатоля Лябедзьку на выхадзе з амэрыканскай амбасады, дзе ён меў сустрэчу ў справе будучай канфэрэнцыі. Нарэшце, “Газпрам” зьменшыў падачу газу ў Беларусь, што выклікала далейшае пагаршэньне беларуска-расейскіх адносінаў.

Як паведаміла радыё “Свабода”, у аўторак сустаршыня Хельсінскай камісіі Кангрэсу ЗША Крыстафэр Сьміт выступіў у ніжняй палаце амэрыканскага парлямэнту з рэзкай заявай адносна сытуацыі ў Беларусі. Прычынай яе было нядаўняе затрыманьне супрацоўнікамі КДБ лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Рэспубліканец Сьміт, у прыватнасьці, назваў у сваёй заяве акружэньне Лукашэнкі “злачынцамі” і зазначыў, што беларускі народ варты лепшага жыцьця.

Нагадаем, што менавіта Сьміт у пачатку лета прапанаваў ніжняй палаце парлямэнту ЗША на разгляд тэкст праекту “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”. Акрамя жорсткіх санкцый у дачыненьні да афіцыйнага Менску, ён прадугледжвае і фінансавую дапамогу незалежнаму беларускаму грамадзтву (40 млн. даляраў на 2003—2004 г.). Выдзяленьне такой дапамогі азначала б, што чуткі аб тым, нібыта ЗША пагадзіліся на ўваходжаньне Беларусі ў “расейскую зону ўплыву”, трохі перабольшаныя.

Пытаньне пра лёс “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” і стаяла на канфэрэнцыі, адным з ініцыятараў якой быў кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт. Сярод іншых тэмаў сустрэчы называліся стан рэлігійных свабод у Беларусі ды гандаль зброяй рэжыму Лукашэнкі. Удзельнікі канфэрэнцыі шукалі адказу на пытаньне, якой павінна быць новая палітыка самай магутнай краіны сьвету ў дачыненьні да Беларусі ў сытуацыі, калі менскія ўлады ўжо робяць няўклюдныя жэсты, арыентаваныя на паляпшэньне адносінаў з Захадам, але яшчэ не ажыцьцявілі ніводнага кроку, накіраванага на дэмакратызацыю і павелічэньне адкрытасьці грамадзтва.

У вашынгтонскай канфэрэнцыі бралі ўдзел лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч, каардынатар “Хартыі’97” Андрэй Саньнікаў. Сярод знаных удзельнікаў з амэрыканскага боку — кангрэсмэн Гейдэнсан, продкі якога паходзяць зь Беларусі, і МакКейн, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў.

Алег Тачоны

Каментары

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»7

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера21

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»7

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць