Архіў

Рэльефна і прывабна

“Беларусь” / Аўтар-укладальнік Дзяніс Раманюк

***

“Беларусь” / Аўтар-укладальнік Дзяніс Раманюк. — Менск, 2002.

“Беларусь” / Аўтар-укладальнік Дзяніс Раманюк. — Менск, 2002.

Жанр сувэнірнага альбому можна аднесьці да тых абавязковых праяваў паліграфічнай індустрыі, з існаваньнем якіх мы проста мусім лічыцца.

“Беларусь” / Аўтар-укладальнік Дзяніс Раманюк
Як з пропісямі — хоць яны й не дапамаглі нікому з нас выпрацаваць беззаганны почырк. Падарункавыя і сувэнірныя альбомы — гэта тая даніна, якую мы плацім нашчадкам Гутэнбэрга, калі не адчуваем у сабе сілы захапляльна распавесьці пра свой край без дапамогі глянцу крэйдавай паперы.

Гартаючы альбом “Беларусь”, які ўклаў Дзяніс Раманюк, я злавіў сябе на думцы, што вобраз нашай краіны, пададзены там, зусім не супадае з маім уяўленьнем, з маімі ўспамінамі. Ён кардынальна адрозьніваецца ад тых краявідаў, тых помнікаў архітэктуры, сярод якіх мне давялося вырасьці. Беларускі народны строй я бачыў толькі на ўдзельніках мастацкай самадзейнасьці і лічыў яго атавізмам кшталту Бядулевай заціркі і бабуліных дранікаў — страў у пэўнай ступені рытуальных, але не зьвязаных з маім штодзённым жыцьцём. Бо ў школьнай сталоўцы такім мяне не частавалі. Ну, а Менск я лічыў таннай пародыяй на Маскву. Кожны з нас праз сваё акно бачыць толькі свой краявід. Вобраз Беларусі, пададзены Дзянісам Раманюком, ня толькі мае права на існаваньне, але больш рэльефна і прывабна (што вельмі важна для масавага выданьня) вылеплівае вобраз нашага Краю.

Таксама ні ў якім разе нельга забывацца на тое, што фатаграфія не адлюстроўвае рэчаіснасьці. Яна стварае іншую рэальнасьць, якая жыве ў бясконцай безьлічы адбіткаў. Нават ня хочацца задумвацца над тым, колькі разоў былі сфатаграфаныя Чырвоны касьцёл у Менску альбо Мірскі замак.

Кніга складаецца з 5 частак: гісторыя, народнае мастацтва, архітэктура, прырода, Менск. У кожным разьдзеле ляканічны тэкст, праілюстраваны безьліччу здымкаў. Хай нікога не пужае невялікі аб’ём, адведзены Дз.Раманюком на раскрыцьцё заяўленых тэм. Дзяніс Раманюк здолеў сьцісла і даступна раскрыць кожную і гэтым заслужыў самыя шчырыя камплімэнты. Ёсьць, праўда, дробныя недакладнасьці. Так, пры ўсёй павазе да кампазытара Дзьмітрыя Шастаковіча назваць яго выхадцам зь Беларусі я б не адважыўся, як і сьцьвярджаць, што пратэстанты, ад часоў Лютэра схільныя да мінімалізацыі архітэктурнага аздабленьня, “спаборнічалі ва ўнутраным убраньні храмаў” з прадстаўнікамі іншых канфэсіяў.

Альбом разьлічаны на шараговага турыста, якога цікавіць экзотыка краіны і этнаграфічныя адметнасьці яе насельнікаў. І якому ня трэба даводзіць пра веліч і патэнцыял беларускай народнай гаспадаркі. У гэтым альбоме мы ня знойдзем панарамных здымкаў гігантаў беларускай хімічнай прамысловасьці і партрэтаў цьвярозых фрэзэроўшчыкаў. І гэты крок укладальніка цалкам слушны. Людзі, якія сапраўды цікавяцца станам беларускай эканомікі, чэрпаюць інфармацыю зусім зь іншых крыніцаў. З кніжак без каляровых ілюстрацыяў.

У выніку мы маем паліграфічна якасна выдадзены альбом, які дапаможа ня толькі гасьцям нашай краіны, але і нам самім адкрыць і ўбачыць новыя фарбы і колеры на вялікай карціне пад назвай “Беларусь”.

Андранік Антанян, Вільня

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць