Архіў

Выспа Ўкраіна

У самы разгар жарсьцяў вакол выспы Тузла мне давялося пабываць ва Ўкраіне на сустрэчы правай моладзі, прысьвечанай пашырэньню Эўразьвязу.

Украіна сёньня нагадвае аграмадную дзіўную выспу. Плывучы субкантынэнт плошчай 600 тыс. кв.км ды з насельніцтвам 48 млн чалавек ужо адышоў ад берагоў Расеі й яшчэ не прыстаў да Эўропы. Выспа Ўкраіна ўсё аддаляецца і ад Беларусі: скрозь украінская мова, жоўта-блакітная рэкляма й сваё, асобнае жыцьцё ў зачараваным плаваньні.

Дамба ад Кубані да Тузлы — апошняя расейская спроба зачапіцца за вялікую ўкраінскую выспу — атрымалася па-мядзьвежаму няўклюднай. Уся Ўкраіна ўжо каторы тыдзень бурліць: надта ўжо відавочнай выглядае агрэсія. І ўлада, і апазыцыя патрыятычна ўзбуджаныя; народ сур’ёзна баіцца вайны. Аддай расейцам Тузлу — адкусяць Крым. Украінскія памежнікі выстаўляюць кардон з пантонаў ды раскопваюць земснарадамі пратоку: мы — выспа!

Ёсьць у гэтым нешта брытанскае. Або нават ірляндзкае.

Што цікава, і сама Беларусь увесь апошні год украінізуецца — ператвараецца ў геапалітычную выспу постсавецкага архіпэлягу. Вымушанае дзяржаўніцтва ўлады адасабляе нас ад Расеі, і вось ужо гаснуць маскоўскія каналы, і ўсходні бераг ахінае газавая смуга, і адзін толькі Аляксандар Рыгоравіч, як той Леанід Данілавіч, ведае, у які бок мы цяпер дрэйфуем.

Маладыя эўрапейцы, што сабраліся на Кіеўскі форум, былі, відаць, крыху зьбянтэжаныя. Аграмада Ўкраіны, Беларусь ды Малдова іх палохалі й фігуравалі ў размовах як смутны далягляд Айкумены. Украіну асьцярожна хвалілі, Беларусь уголас шкадавалі, Малдове прыгадвалі камуністаў.

Украінцы насядалі на Эўропу, патрабуючы прынцыповага рашэньня аб тэрміне чарговага пашырэньня.

Найлепшыя ўражаньні пакінуў Юшчанка — на прэзыдэнцкіх выбарах, што пройдуць ва Ўкраіне праз год, ён яўны фаварыт (рэйтынг — 24%, у прэм’ера Януковіча — 14%). Гэткі здаровы інтэлігентны мужык зь ціхай харызмай. На сустрэчы з эўрапейцамі я запытаўся ў яго пра Беларусь. Перакладчыкі нечакана замоўклі — пытаньне было па-беларуску, — і замежнікі пачалі махаць рукамі: «In English!», «In Russian». А Юшчанка з трыбуны: «Кажыце па-беларуску, я перакладу!» Найвялікшай памылкай Эўропы, паводле Юшчанкі, было б сказаць: «Беларусь не адбылася». І ўжо да нас: «Змагайцеся за Беларусь, мы з вамі!»

Эўрапейцы згодна ківалі галовамі. Юшчанку праводзілі авацыямі стоячы.

Павал Севярынец, лідэр незарэгістраванага «Маладога фронту»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў102

Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі1

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць