Спорт

Арбітра затрымалі за непрызначаны вырашальны пенальці — скандал у расійскім футболе

Супрацоўнікі паліцыі ў аўторак 8 ліпеня затрымалі футбольнага суддзю Багдана Галаўко, які працаваў на матчах Першай лігі, яго падазраюць ва ўплыве на вынікі чэмпіянату Расіі, піша РБК.

За аказанне супрацьпраўнага ўплыву на вынік афіцыйнага спартыўнага спаборніцтва (арт. 184 КК) арбітру пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Паводле версіі следства, Галаўко свядома здзейсніў памылку на карысць маскоўскага «Тарпеда» падчас матча супраць «КамАЗа» (Набярэжныя Чалны) 24 мая. Гэта была гульня апошняга, 34-га тура Першай лігі. Яна мела вырашальнае значэнне для вызначэння каманд, якія выйдуць у вышэйшы дывізіён чэмпіянату — Расійскую прэм’ер-лігу.

Пасля гульні галоўны трэнер «Тарпеда» Алег Конанаў заявіў журналістам, што запомніць гэтую гульню: «Бо выпіў шмат таблетак».

Спартыўная камісія прыйшла да высновы, што Галоўка не прызначыў пенальці ў вароты «Тарпеда» памылкова, а беларускі абаронца клуба Глеб Шаўчэнка здзейсніў «вар'яцкі кантакт адкрытай ступнёй у вобласць ахілава сухажылля форварда «КамАЗа» Данілы Маторына.

Тады па выніках матча маскоўскае «Тарпеда» заняла другое месца ў першай лізе і вярнулася ў вышэйшую лігу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць