Архіў

Навука паважаць

Надышоў час дакладна вызначыць паняцьце «дэмакратыя» і нашы арыенціры ў яе будаўніцтве.

Гавораць, што «дэмакратыя ёсьць улада народу, для народу і праз народ». Але хто можа прадстаўляць народ? Зразумела, ня кожны з нас, які можа аказацца філіяй замежных выведак. Увасабленьнем народу можа быць толькі выключная асоба, якой у Беларусі зьяўляецца наш прэзыдэнт. Толькі ён можа агучваць нашы імкненьні, толькі выказваючы падтрымку яму, мы можам насіць гордае імя народу. Мы ня можам, зразумела, узьняцца да ягонай велічы, але можна навучыцца паважаць свайго лідэра. Каб стаць вартымі яго, трэба засвоіць наступнае:

1) прэзыдэнт — не прыватная асоба, а калектыўны розум народу, таму зь ім не сумяшчальнае паняцьце «культ асобы»;

2) ня меншай павагі заслугоўваюць прызначаныя прэзыдентам начальнікі. Нельга думаць, што прэзыдэнт можа быць добрым, а прызначаны ім начальнік — дрэнным. Абражаць начальнікаў — хоць у думках — усё роўна, што абразіць Самога! Асабліва трэба пазьбягаць так званых «анэкдотаў», якія могуць быць атрутнай зброяй замежных цэнтраў. Нельга забываць, што празьмерная цярплівасьць да анэкдотчыкаў загубіла Савецкі Саюз;

3) звычайнай прычынай незадаволенасьці зьяўляюцца так званыя «эканамічныя праблемы». Найлепшы сродак ад іх — яшчэ больш згуртавацца вакол кіраўніка дзяржавы. Ня варта забывацца, што празьмерная эканамічная заклапочанасьць сэрбаў загубіла братні рэжым Мілошавіча, у той час як народам Паўночнай Карэі і Кубы любоў да правадыроў дапамагае пераадольваць часовыя эканамічныя цяжкасьці. Таму трэба адкідаць усялякія чуткі, быццам мы дрэнна жывём. Зусім нядрэнна! І гэта могуць засьведчыць і наш прэзыдэнт, і блізкія яму людзі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Прафэсар Вагулаў, дацэнт Карчмар, журналіст Качка

Пераклаў Усяслаў Шатэрнік

Каментары

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць