Архіў

У парку Чалюскінцаў закапалі парэшткі

У сталічным парку Чалюскінцаў пры пракладцы кабэлю знайшлі людзкія пахаваньні. Аднак парэшткі закапалі, каб не зрываць плянаў добраўпарадкаваньня.

Паводле слоў выканаўчага дырэктара МГА «Гісторыка» Зьмітра Рагачова, чалавечыя косткі былі знойдзены за 20—30 мэтраў ад брацкай магілы савецкіх салдатаў. У парку ляжаць ахвяры і сталінскага, і гітлераўскага рэжымаў. Аднак разьбірацца, чыё гэта пахаваньне, ніхто ня стаў.

МГА «Гісторыка» зьвярнулася ва ўпраўленьне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры. Але супрацоўніца ўпраўленьня Натальля Хвір растлумачыла, што, хоць парк Чалюскінцаў і зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 3-й катэгорыі, пахаваньнем яны апекавацца ня могуць: «Ёсьць упраўленьне па ўшанаваньні памяці пры Міністэрстве абароны, ёсьць інспэкцыя Менгарвыканкаму па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Я парэкамэндавала зьвярнуцца туды і нават сама тэлефанавала ў Міністэрства абароны. Мне сказалі, што павінен быць афіцыйны зварот ад той будаўнічай арганізацыі, якая знайшла пахаваньне».

Начальнік упраўленьня па ўшанаваньні памяці пры Мінабароны палкоўнік Віктар Шумскі заявіў нам: «Выпадак надзвычайны, таму будзем неадкладна разьбірацца».

Тым часам некалькі дзён работнікі марна чакалі спэцыялістаў-археолягаў, пасьля чаго парэшткі закапалі, а кабэль правялі крыху ўбаку. Рабочыя, якія парадкуюць брацкую магілу, пра знойдзенае пахаваньне гаварыць ня хочуць. Выглядае, што будаўнікі проста вырашылі замоўчваць сытуацыю, каб не нажыць сабе лішніх праблем напярэдадні 9 траўня. Як жа — сарваць пляны добраўпарадкаваньня?

З.Рагачоў кажа, што цяпер МГА «Гісторыка» рыхтуе заяву ў пракуратуру: разьбірацца са знойдзенымі чалавечымі пахаваньнямі — іх кампэтэнцыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы10

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговае звальненне ў Пентагоне: пайшоў у адстаўку міністр ВМС Джон Фелан, які меўся будаваць «залаты флот» Трампа

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?1

Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі8

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года15

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!4

На Віцебшчыне беларусы днямі назбіралі некалькі вёдраў журавін

Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»5

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы10

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць