Культура66

Памерла Яана Хмялеўская

Папулярная польская пісьменніца памерла ва ўзросце 81 года. «Гумарыстычнасць навакольнага свету прасочваецца ў маю прозу. Гэта не сатыра, толькі адбітак крэтынства, якое дзеецца вакол нас», — казала яна пра сваю творчасць.

Хмялеўская нарадзілася ў 1932 у Варшаве. Пісала дэтэктывы, трылеры, кніжкі для дзяцей і моладзі. Прысутнічала на літаратурнай сцэне ад 1960-х. Да яе найпапулярнейшых твораў належаць: «Мы ўсе падазраваныя», «Кракадзіл з краіны Караліны», «Што сказаў нябожчык». У верасні выйшаў яе чарговы крымінальны раман — «Вынік злачынства».

У аснове кніжак Хмялеўскай зазвычай ляжыць крымінальны сюжэт, на які абапіраецца фабула, поўная нечаканых паваротаў дзеі, камічных, часта гратэскных сітуацый.

Кожная новая кніжка Хмялеўскай рабілася ў Польшчы бестселерам. Агульны наклад яе твораў у Польшчы — больш за 6 млн асобнікаў. У Расеі пісьменніца была найпапулярнейшым замежным аўтарам — сумарны наклад яе твораў сягаў 8 млн асобнікаў. На беларускую творы Хмялеўскай не перакладаліся. Перакладчыкі, сярод іншага, тлумачаць гэта занадта дарагімі аўтарскімі правамі на яе творы.

Каментары6

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць