Усяго патроху55

Себеж – наш!

15 жніўня група глыбоцкіх журналістаў і краязнаўцаў наведала горад Себеж у Пскоўскай вобласці. Па праўдзе кажучы, ехалі не дзеля таго, каб паглядзець горад, ехалі з надзеяй на сенсацыю.

Паводле аднаго з пуцевадзіцеляў — у себежскім музеі да сёння вісіць партрэт ваяводы Язэпа Корсака. Партрэт жа да 1918 года вісеў ў вярбілаўскай царкве (цяпер Пустошкінскі раён), колішняй уніяцкай, якую і пабудаваў наш славуты зямляк Язэп Корсак. У гэтым жа годзе партрэт ваяводы перадалі ў себежскі музей.

Аднак, гэтая інфармацыя сталася журналісцкай «качкай». Ніякага партрэта Корсака тут няма. Але гэта не факт, што ён тут ніколі не быў наогул. Себежскі краязнаўчы музей быў цалкам разрабаваны ў часе нямецкай акупацыі. Усе экспанаты музея – сабраныя наноў пасля вайны.

«Калі б у нас быў гэты партрэт, – кажа дырэктар музея, – ён вісеў бы на самым бачным месцы, а не пыліўся б у музейных запасніках!»

Дарэчы, як падкрэсліў нам дырэктар музея, у себежскім краі жывуць не скабары. Скабарамі іх не ліічаць і іншыя жыхары Пскоўскай вобласці. Гэтак сама, як і жыхароў Невеля не залічваюць у скабары. Калі выдаюцца нейкія кнігі па гісторыі і культуры Пскоўскай вобласці, то Себеж там, звычайна, прапускаюць, нібы яго і цяпер няма ў Пскоўскай вобласці. На сцяне себежскага музея вісіць арыгінальная мапа Віцебскай губерні, да якой, яшчэ у 1924-м годзе, належыў Себеж. І герб Пагоня на сцяне – гарадскі герб Себежа часоў Полацкага намесніцтва.

У цэнтры Себежа, у парку на беразе вялікага возера, якое па плошчы мала ўступае Нарачы, стаіць прыгожая каваная дэкаратыўная стэла. На ёй маладыя павязваюць рознакаляровыя стужкі і замацоўваюць сваё каханне замкамі.

Ну, а Дзіма Лупач павязаў на ёй бел-чырвона-белую стужку. Себеж – наш!

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА1

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, пачытваў курсы пікапу». Знаёмы бойфрэнда Мельнікавай расказаў пра яго падчас вучобы ў БДУ11

Віталь Гуркоў служыць ва ўкраінскай паліцыі ФОТЫ9

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны7

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння30

Літва папярэдзіла, што ў суботу на мяжы з ёй будуць праблемы

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»1

Памёр Аляксей Ануфрыеў1

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі3

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА1

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць