

Рэспубліканскі марш праходзіць сёння ў Парыжы ў памяць 17 загінулых у выніку трох тэрактаў, якія адбыліся ў Францыі на гэтым тыдні.
Цэнтр Парыжа проста запоўнены людзьмі.
Удзел бяруць і 50 лідараў сусветных дзяржаў, запрошаных у сталіцу Францыі Франсуа Аляндам. Прысутнічаюць, сярод іншых, таксама лідар Палесцінскай аўтаноміі Махмуд Абас і каралева Іарданіі, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэм'ер Польшчы Эва Копач і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай ішоў разам з Меркель, Тускам у першых шэрагах.
У Парыжы — беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Станцыі метро ў цэнтры закрыты.
Жывую трансляцыю вядуць французскія СМІ і тэлеканал Еўраньюс.
Беларусь была рэпрэзентаваная паслом Паўлам Латушкам. Таксама ў маршы ўдзельнічаў былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Андрэй Саннікаў. Ён ішоў у бел-чырвона-белым шаліку.

Фота з твітара Андрэя Саннікава.
Каментары