Свет2222

Сусветныя лідары прыехалі ў Парыж, каб падтрымаць Францыю ВІДЭА

У першым шэрагу справа налева ідуць: прэм'ер Італіі Матэа Рэнцы, кіраўнік Палесціны Махмуд Абас, канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта, былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, прэм'ер Ізраіля Бэньямін Нетаньяху. Фота Ройтэрз.
Фота le Parisien

Рэспубліканскі марш праходзіць сёння ў Парыжы ў памяць 17 загінулых у выніку трох тэрактаў, якія адбыліся ў Францыі на гэтым тыдні.

Цэнтр Парыжа проста запоўнены людзьмі.

Удзел бяруць і 50 лідараў сусветных дзяржаў, запрошаных у сталіцу Францыі Франсуа Аляндам. Прысутнічаюць, сярод іншых, таксама лідар Палесцінскай аўтаноміі Махмуд Абас і каралева Іарданіі, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэм'ер Польшчы Эва Копач і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай ішоў разам з Меркель, Тускам у першых шэрагах.

У Парыжы — беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Станцыі метро ў цэнтры закрыты.

Жывую трансляцыю вядуць французскія СМІ і тэлеканал Еўраньюс.

Беларусь была рэпрэзентаваная паслом Паўлам Латушкам. Таксама ў маршы ўдзельнічаў былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Андрэй Саннікаў. Ён ішоў у бел-чырвона-белым шаліку.

Фота з твітара Андрэя Саннікава.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць