Свет7676

Ва Украіне арыштавалі беларуса з батальёна «Тарнада» — у ім праявіліся садысцкія схільнасці

Ва Украіне затрыманы беларус з батальёна «Тарнада» з пазыўным «Маджахед», якога абвінавачваюць у цяжкіх злачынствах. Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціос назваў яго самым небяспечным і жорсткім з байцоў «Тарнада», што хаваюцца. Нагадаем, што батальён «Тарнада» быў распушчаны, а супраць некаторых яго байцоў заведзеныя крымінальныя справы.

«Жорстка, але без стральбы, следчыя Галоўнай вайсковай пракуратуры … у гасцінічным комплексе на Абухоўскай трасе пад Кіевам, вечарам 9 верасня адшукалі і затрымалі самага небяспечнага і жорсткага з усіх падазраваных байцоў роты «Тарнада» па мянушцы Маджахед», — заявіў Маціос.

Ён адзначыў, што затрыманы Ляшук з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і хаваўся ад следства больш за 2 месяцы.

Таксама Маціос паведаміў, што затрыманы вызнае каштоўнасці экстрэмісцкай арганізацыі Ісламская дзяржава.

Раней журналісты прыйшлі да высновы, што Ляшук, які раней нейкі час жыў у Расіі і Крыме пэўны час належаў да праваэкстрэмісцкіх расісцкіх арганізацый. Па натуры ён «хейтар» — чалавек, якому «трэба кагосьці ненавідзець», зрабілі выснову журналісты.

Вырас ён у Брэсце, спяваў рэп, удзельнічаў у групоўках моладзі, пакуль не пераехаў у Севастопаль. Там ён пражыў два гады. Даніла Ляшук прайшоў шлях ад неанацызму да радыкальнага ісламізму, абвясціў Расіі джыхад і адправіўся ваяваць ва ўкраінскі батальён «Тарнада».

Там ён быў паранены, трапіў у шпіталь.

«Менавіта «Маджахед»-Ляшук з надзвычайным цынізмам і дзёрзкасцю, жорсткасцю і бязлітаснасцю ажыццяўляў найбольш жорсткія катаванні мясцовага насельніцтва Луганскай вобласці, арганізоўваў і браў непасрэдны ўдзел у згвалтаванні затрыманых, якіх ён разам з іншымі падазраванымі выкрадаў з карыслівых меркаванняў», — заявіў пракурор Маціос.

Арыштавалі яго ў лазні пад Кіевам, дзе ён адпачываў з сябрамі.

У канцы чэрвеня міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў падпісаў загад аб расфарміраванні гэтага батальёна. Ваенная пракуратура арыштавала камандзіра батальёна Руслана Анішчанка і семярых байцоў. Іх абвінавачваюць у незаконным пазбаўленні волі, утрымліванні, выкраданні і катаванні мясцовых жыхароў.

Каментары76

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →