Улада9494

Інструкцыі тролям паступаюць з БРСМ СКРЫНШОТЫ

Чытачы даслалі «Нашай Ніве» копіі электронных лістоў з Віцебскага абкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У іх штатным супрацоўнікам мясцовых арганізацый БРСМ даюцца інструкцыі, якія каменты размяшчаць пад тымі ці іншымі артыкуламі ў беларускіх СМІ.

У гэтым лісце гаворка ідзе пра артыкул «Статкевіч правёў пікет у цэнтры Мінска з патрабаваннем свабодных выбараў АНЛАЙН».

Гэтыя інструкцыі цалкам супадаюць з тым, што назіралася ў абмеркаванні дадзеных тэмаў на НН (глядзі каменты да яго). Звярніце ўвагу, што падзея адбылася 10-га, тады ж з'явіўся артыкул. Але начальства ў БРСМ мае 8-гадзінны працоўны дзень. Таму інструкцыя разышлася 11-га, і менавіта з 11-га ў «Нашай Ніве» і на Тут.баі з'яўляюцца пазнавальна-шаблонныя каменты «Антона», «Аллы», «Юлии», «Алеся».

Тут вы можаце пабачыць выбарку тыповых каментаў троляў да гэтага артыкула.

Імаверна, што фабрыкі троляў БРСМ, аналагічныя віцебскай, дзейнічаюць і з іншых абласцей Беларусі. У кагосьці з троляў мянушка «Берасцеец», у кагосьці — «Васіль Ашмяны».

Акрамя «Нашай Нівы», у полі дзеяння троляў таксама іншыя папулярныя рэсурсы.

Пікет Статкевіча з патрабаваннем свабодных выбараў тролям БРСМ загадвалі бэсціць. А вось праграму Аляксандра Лукашэнкі прадпісвалася расхвальваць: «І я думаю, што нікому не трэба тлумачыць, што гэты артыкул — АСАБЛІВЫ».

З арфаграфіяй і пунктуацыяй у абкаме БРСМ не дружаць.

Ад звычайнага чытача са сваімі поглядамі троля адрознівае наяўнасць «пасылаў» — інструкцый. І заробкі на штатных пасадах.

«Па гэтых каментарах патрэбны скрыншоты» — вялікімі літарамі нагадвае пісьмо з абкама БРСМ. Начальства на даверы не працуе. Патрэбны дакументальныя пацверджанні дзейнасці.

Першыя вынікі сваёй дзейнасці тролям трэба даслаць увечары, а пасля паўтарыць каменты ўранку.

Сапраўды, калі зірнуць адпаведныя артыкулы, можна пабачыць ідэнтычныя каменты ўвечары і ўранку. Тролям няважна, як выглядае гэты цырк, галоўнае — колькасць.

Вось чаму тролі шалеюць, калі іх каменты выдаляюцца як платны спам — ім няма магчымасці адсправаздачыцца.

Чуткі пра тое, што БРСМ мабілізуе платных каментатараў для стварэння ў інтэрнэце ўражання большасці, хадзілі даўно. Аднак дзякуючы нашым чытачам з Віцебскай вобласці ўдалося здабыць дакументальнае пацверджанне гэтаму.

Калі б такая дзейнасць сыходзіла ад прыватнай структуры, яе можна было б лічыць неэтычнай. Але тут гаворка пра Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які атрымлівае вялікае дзяржаўнае фінансаванне. Адпаведна, гэта павінна быць арганізацыя, якая служыць усяму грамадству. Аднак, атрымліваючы дзяржаўныя сродкі, ён з'яўляецца арганізацыяй адной палітычнай сілы, аднаго палітыка.

Ідэолагі такога падыходу прыкрываюцца тым, што «яны праводзяць дзяржаўную лінію». Аднак што «дзяржаўнага» ў рабоце на аднаго кандыдата ў прэзідэнта супраць другіх кандыдатаў у прэзідэнты? Што гэта, калі не злоўжыванне ўладай, выкарыстанне дзяржаўных грошай у прыватных мэтах?

Чытайце яшчэ:

«Послушайте, да не деньги главное!», «Да — растет, но все по-честному!» 

Што пішуць тролі пра новую дэвальвацыю беларускага рубля?

Тролі не супакойваюцца пад рэпартажам пра пікет Статкевіча — што пішуць

Каментары94

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць