«Ёсць такая прафесія — ілгаць штовечар»: на старонцы дыктара БТ з'явіліся крытычныя допісы
Неўзабаве пасля таго, як суд вынес прысуд па «справе графіцістаў», у эфіры дзяржаўнага каналу «Беларусь-1» з'явіўся сюжэт, дзе хлопцаў выставілі наркаманамі, што працуюць за валюту.
Графіцісты назвалі агучаную інфармацыю прапагандай і хлуснёй і збіраюцца падаваць у суд на Белтэлерадыёкампанію.
Але такі вугал асвятлення справы абурыў не толькі узгаданых у сюжэце.
У інтэрнэце разышоўся адрас старонкі Укантакце аднаго з дыктараў БТ, Сяргея Гусачэнкі, які чытаў анонс перад сюжэтам.
«Як назваць тое паскудства, якое бачыш кожны дзень па дарозе на работу, напрыклад?» — пыталася ў Гусачэнкі ягоная калега Вікторыя Сянкевіч.
«Ты зараз вядзеш да той самай справы графіцістаў?» — адказваў Гусачэнка, пасля чаго пачынаўся сюжэт журналіста Юрыя Шаўчука.
На «сценцы» Гусачэнкі ўжо з'явілася некалькі крытычных карцінак.
«Ёсць такая прафесія — хлусіць», — пішуць карыстальнікі «УКантакце.
P.S. Літаральна праз 15 хвілін пасля гэтай публікацыі Сяргей Гусачэнка зайшоў у свой Укантакце і выдаліў чужыя допісы, закрыўшы пры гэтым сваю «сцяну».
Каментары