Грамадства4141

У брэсцкай школе выставілі стэнд для піянераў з Паўлікам Марозавым і спасылкай на расійскі эратычны сайт ФОТА

Тое, што я пабачыў на сценах у СШ №5 горада Брэста, на другім паверсе, мяне не толькі раздражніла, але і абурыла.

На стэндзе былі развешаны архіўныя фота савецкай піянерыі з некалькіх расійскіх сайтаў.

Сярод іх знайшлося месца Паўліку Марозаву — герою савецкай ідэалогіі, які данёс на свайго бацьку, які не хацеў уступаць у калгас.

На некаторых карцінках пры раздрукоўцы пакінулі адрасы сайтаў, з якіх узятыя карцінкі. Адзін з іх мяне насцярожыў. Я праверыў, зайшоў у інтэрнэт. Так! Гэта сайт, на якім, акрамя савецкіх плакатаў, змяшчаюцца фотаальбомы з эратычнымі карцінкамі як гетэра-, так і гомасэксуальнага зместу. Вось унізе той плакат, спасылку я закрыў чорным простакутнікам.

От так бяруць, раздрукоўваюць абы-што, не задумляючыся.

У той час як на загалоўнай фатаграфіі стэнда дзеці ў беларускіх чырвона-зялёных гальштуках…

…далей яны скрозь чырвоныя. 

Я знайшоў у інтэрнэце, што больш за сто тысяч дзяцей удзельнічаюць у піянерскай арганізацыі ў Брэсцкай вобласці.

На маю думку, нічога добрага ад такой піянерыі для нашай краіны няма. Паўлікі-марозавы давялі СССР да беднасці, павальнага п'янства і развалу. 

Па-мойму, піянерыяй дзяцей прывучаюць да ўдзелу ў сістэме і падпарадкавання ёй. Фармальна ўдзел у піянерах добраахвотны, а я па сваіх дзецях ведаю, што школам даводзяць лічбу прынятых у піянеры, а на школьных сценах вісяць агітстэнды толькі гэтай арганізацыі.

Па-мойму, хай дзеці вучацца, займаюцца спортам, адпачываюць, каб выраслі здаровымі людзьмі і сумленнымі работнікамі, а не займаюцца квазіпалітычнай белібердой.

Каментары41

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў1

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

«Лепш ужо куплю паўкіло курынага філе — танней выйдзе». Беларусы шакаваныя цэнамі на чыпсы5

МАРГ парэкамендаваў крамам зменшыць надбаўкі на яйкі2

Трамп правёў скандальную сустрэчу з прэзідэнтам ПАР. Яна нагадвала прыём у Белым доме Зяленскага19

Туркменскага студэнта, які парушыў правілы дарожнага руху, паказальна выслалі з Беларусі, запалохваючы астатніх2

Сціплы звонку, царскі ўсярэдзіне. Пад Мінскам прадаюць катэдж з сюрпрызам5

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»13

Украіна аднавіла атакі дронаў на Маскву і Падмаскоўе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў1

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць