Культура11

Топ-5 кніг для чытання ў зімовыя вечары

Зараз, калі робіцца холадна і надвор'е ўсё радзей радуе нас, мы часцей застаемся ва ўтульных хатах. Вось топ-5 кніг, якія варта не прапусціць гэтай зімой.

«Завяршыць гештальт» Макса Шчура  

Дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме. Вось як адзываюцца пра гэту кнігу чытачы: «Калі паспрабаваць акрэсліць сюжэт, то гэты твор пра мужчыну, які вырашае выправіцца ў вандроўку з Чэхіі ў Нідэрланды, пры гэтым пастаянна разважае пра сваё мінулае, сучаснасць, пра неакрэсленую будучыню. Ён збег з Беларусі ў Чэхію, якую так і не змог цалкам адчуць сваім домам, а цяпер спрабуе завяршыць гештальт вандроўкай па Еўропе з канцавым прыпынкам «Нідэрланды». Шчур расказвае пра тое, што яму бліжэй за ўсё — пра сябе, таму гісторыя атрымліваецца шчырай і не перабольшанай.»

Андрэй Лазар «Таварыства кнігалюбаў»

Кніга пачынаецца так: у сеціве з'яўляецца навіна пра тое, што вядомы мільярдэр схаваў у адной з бібліятэчных кніг чэк на мільярд у.а., а таксама грошы меншымі купюрамі на тую ж суму ў розных кнігах. А падзеі адбываюцца ў Беларусі ў недалёкай будучыні, дзе папяровыя кнігі ўжо амаль выйшлі з ужытку. «Таварыства кнігалюбаў» — гэта не проста незвычайная гісторыя, а раман-рэбус, у якім сплялося вельмі шмат: дэтэктыўны сюжэт, таямнічыя героі, глыбіня падтэкстаў…Чытач, нібы даследчык, крок за крокам ідзе пакручастай сюжэтнай сцяжынкай, сустракаючы на ёй шмат цікавага. Літаратура пра літаратуру — гэта неверагодна захапляльна. Не верыце? Разгарніце незвычайную кнігу Андрэя Лазара і пераканайцеся самі.

Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта»

Складаецца кніга з такой незвычайнай назвай з некалькіх аповесцяў і апавяданняў. Адкрывае кнігу аповесць «Чараўнік для Дэйсі Мэй», па назве якой можна падумаць, што гэта пераклад на беларускую мову твору нейкага брытанскага аўтара. Кніга напісанаў у такім стылі, што ў некаторыя моманты пачынае здавацца, што чытаеш Шарлоту Бронтэ. Гэтая аповесць вучыць нас любіць сябе заўжды і ў любой сітуацыі, быць упэўненымі ў сабе. І хоць гісторыі гэтыя казачныя, але гэта хутчэй казкі для дарослых. А кніга ўся такая жаноцкая-жаноцкая..

Барыс Пятровіч «Спачатку была цемра»

Падзеі аповесці адбываюцца ў Беларусі ў канцы ХХ ст., у вельмі важны і пераломны для краіны час. Наш герой прачынаецца пасля комы, у якой прабыў 3 гады, у доме для інвалідаў у палескай глушы. Яго суседзі — псіхі ды інваліды, людзі без дамоў, родных і сваякоў. У яго амнезія, не можа згадаць нават сваё імя, а ўсе вакол завуць яго Славік, бо менавіта гэтае імя ён шаптаў у трызненні. І разам з нашым героем мы мусім прайсці складаны шлях вяртання да сябе, так бы мовіць, «успомніць усё». Самае цікавае, што трапіў у кому «Славік» у СССР, а прыйшоў у сябе ўжо ў незалежнай Беларусі. Змены мала закранулі гэты дом інвалідаў. Хіба што набліжаюцца першыя прэзідэнцкія выбары, якія ўсе абмяркоўваюць.

Уладзімір Садоўскі «1813» Навела, апавяданні

Дзеянне навэлы «1813» адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары. У кнізе таксама змешчаны ў якасці бонуса пяць новых апавяданняў Уладзіміра Садоўскага.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

Найбуйнейшая сетка фастфуду ў свеце, пра якую амаль не ведаюць на Захадзе1

Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць1

Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай18

Пад Іванавам перакулілася маршрутка: сем чалавек у бальніцы

МАК схіляецца да таго, каб дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць