Бразільская спявачка Лаалва Браз - выканаўца хіта 1980-х гадоў «Ламбада» - знойдзеная мёртвай у згарэлым аўтамабілі недалёка ад свайго дома ў Сакуарэме у штаце Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе Globo.
Мясцовая паліцыя пацвердзіла, што ў машыне сапраўды знаходзілася Браз, аднак абставіны яе смерці пакуль не вядомыя.
Globo.com
Песня «Ламбада», якая прынесла ёй сусветную папулярнасць, была запісаная сумесна з французскай групай Kaoma ў 1989 годзе. У свеце былі прададзеныя больш за 5 млн копій кампазіцыі.
Хіт стаў адаптацыяй балівійскай песні Llorando se fue, а яго назва — «Ламбада» — паходзіць ад танцавальнага стылю на поўначы Бразіліі.
Лаалве Браз было 63 гады.
Каментары