Грамадства88

Калі знойдзеныя грошы можна пакінуць сабе

Грошы, якія вы знайшлі на вуліцы ці атрымалі як лішак у банкамаце, трэба абавязкова вярнуць уладальніку. Але ёсць нюанс.

Фота: vecteezy.com

Пра знаходку, калі вы не ведаеце, хто ўласнік, абавязкова трэба заявіць (вусна ці пісьмова) у міліцыю, выканкам ці мясцовы Савет дэпутатаў, піша Smartpress.

Пакуль будуць шукаць гаспадара грошай, вы можаце пакінуць іх у прадстаўнікоў вышэйпералічаных органаў альбо — у сябе.

У выпадку, калі ўладальніка знойдуць, чалавеку, які знайшоў грашовыя сродкі, належыць узнагарода — 20% ад сумы.

А вось калі за паўгода ўласніка не знойдуць, усю суму можна пакінуць сабе.

І яшчэ. Калі лішнюю купюру вам выдаў банкамат, звяжыцеся з банкам, паведаміце аб сітуацыі. У адваротным выпадку за неабгрунтавана атрыманыя грошы можна панесці адказнасць.

Каментары8

  • Жора
    09.03.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • галінка
    09.03.2025
    Жора, калі пры ўладзе лукашэнка, гэта не азначае, што можна пляваць на ўсе законы і прысабечваць сабе згубленае іншымі.
  • Жэўжык-пястун
    09.03.2025
    Ага, не знойдуць гаспадара, канешне))) нават калі не з’нойдуць, у міліцыі скажуць, што знайшлі і зробяць сябе прэмію)))

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць