Заўтра, 13 верасьня, на час сьвяткаваньня Дня гораду перакрыюць рух ад МКАД па ўсім праспэкце Пераможцаў (колішнім Машэрава) і далей па вуліцы Леніна да праспэкту Незалежнасьці (б. Скарыны). Таксама нельга будзе праехаць па былой Ерусалімскай — цяпер праспэкце Машэрва між праспэктам Пераможцаў і Старажоўскай вуліцай.

У сувязі з гэтым ад 10:30 да 16:30 іншымі маршрутамі пойдуць аўтобусы 1, 29, 44, 63, 73, 77, 91, 136, 576 і 589, тралейбусы 10 і 39 скароцяць, а 21 і 67 скасуюць.

Зьмены ў руху аўтобусаў:

• № 1 з пр-ту Незалежнасьці паверне на Гарадзкі Вал, далей пойдзе па Раманаўскай Слабадзе, Кальварыйскай, Ціміразева да ДС «Вясьнянка»;

• № 63 з пр-ту Дзяржынскага — на Клары Цэткін, тады ўправа на Кальварыйскую, уніз па Раманаўскай Слабадзе направа на Нямігу й далей па звыклым маршруце;

• № 73 зь Мясьнікова таксама паверне на Клары Цэткін і пойдзе далей па Ціміразева;

• № 91 з Багдановіча паедзе на Нямігу, паверне на Раманаўскую Слабаду, і далей праз Кальварыйскую й Ціміразева пакіруе на ДС «Вясьнянька»

• № 29 з Машэрава (б. Варвашэні) цераз кароткія ўчасткі вуліцы Даўмана, Старавіленскага тракту й Харужай выедзе на Чарвякова, адтуль паверне на Арлоўскую і даедзе да пр-ту Пушкіна.

• № 44 і 136 даедуць да Арлоўскай таксама, як 29-ты, а далей у пасёлак Ждановічы паедуць па вуліцы Ціміразева.

• № 77 скароціцца на некалькі прыпынкаў і будзе разварочвацца на 2-м кальцы.

• экспрэсныя аўтобусы № 576 і 589 таксама ад Арлоўскай паедуць да Ждановічаў па Ціміразева.

Зьмены ў руху тралейбусаў:

• № 21, які падвозіў жыхароў Масюкоўшчыны да Цэнтру тэніса, у час сьвяткаваньняў увогуле працаваць ня будзе.

• Часова скасуюць і часовы тралейбусны маршрут № 67, які зь сярэдзіны ліпеня хадзіў зь Вясьнянкі ў Масюкоўшчыну.

ДАІ таксама папярэдзіла, што часова абмяжуе рух з 21:30 да 22:30 па праспэктах Пераможцаў і Машэрава ў раёне стэлы «Менск — горад-герой», і параіла шукаць аўтамабілістам іншых шляхоў.

Паводле minsktrans.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?