«Советская Белоруссія» апублікавала карыкатуру на расійскае НТВ ФОТАФАКТ
Газета Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія» апублікавала карыкатуру на расійскі канал НТВ.
Нагодай стаў нядаўні выпуск праграмы «Место встречи», які прайшоў на антыбеларускай ноце.

«Тэлевядоўцы Бялова і Норкін не дылетанты на ТБ. Але як жа яны «эвалюцыянавалі» за апошні час, пераўтварыўшыся з журналістаў у прыслугу. Шчыра кажучы, было няёмка глядзець на іх грымасы і напыжанае жаданне дагадзіць замоўцам. А замова палягала ў тым, каб прынізіць беларусаў і Беларусь. Але ніякае НТВ не зможа нас прынізіць, мала сілёнак», — піша калумніст «СБ».
Каментары