Меркаванні4242

Каб выканаць загад пра заробак 1000 рублёў, работнікаў прымушаюць браць адгулы за свой кошт 

«Наша Ніва» атрымала такі ліст з Бабруйска:

«З нагоды апошніх падзей наконт дасягнення сярэднемесячнага заробку у 1000 рублей у снежні. Хочацца распавесці, як вырашаюць кіраўнікі прадпрыемства ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» гэтае пытанне.

На прадпрыемстве ідзе вусны загад з боку непасрэдных кіраўнікоў пра неабходнасць напісаць заяву на адгул на 8—10 дзён за свой кошт. Пры гэтым працоўныя абавязаны заставацца на сваіх працоўных месцах і працаваць як ні ў чым не бывала. Складаюцца графікі, хто павінен «сысці ў адгул» у які дзень, каб пасля не ўзнікла блытаніны.

Незадаволеным і тым, хто адмаўляецца пісаць заявы, прапануюць адразу прайсці да дырэктара для вырашэння пытанняў.

Пры гэтым абяцаюць, што заробак за снежань застанецца на ранейшым узроўні. Г.зн. па дакументах чалавек за месяц адпрацаваў з дваццаці рабочых дзён толькі 10, але зарплату ён атрымаў як і раней, за цэлы месяц. Адпаведна, потым сярэднюю зарплату палічаць, зыходзячы ўжо з поўных працоўных дзён за месяц. І яна ўжо будзе перавышаць абяцаныя 1000 рублёў, але, на жаль, толькі на паперы».

Ад рэдактара

Аналагічную інфармацыю мы атрымалі ад супрацоўнікаў Беларускай чыгункі. Стан іх прадпрыемства таксама не дазваляў дасягнуць рэальнага заробку 1000 рублёў, таму і ў іх работнікаў прымушалі пісаць заявы пра адпачынак «за свой кошт» на частку дзён, каб дацягнуць дэклараваны заробак да загаданага. І людзі пішуць, бо баяцца звальнення.

«Наша Ніва» на працягу трох дзён намагалася звязацца з кіраўніцтвам «Бабруйскаграмаша», але нам усе дні казалі, што дырэктара і яго намесніка па эканамічных пытаннях няма на працы.

Каментары42

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня1

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА4

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп11

Як айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак5

Польская пракуратура патрабуе пастрожыць прысуд беларусу за шпіянаж

Памілаваны амаль усе анархісты? У тым ліку Наста Лойка?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня1

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць