Грамадства1111

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку

У той раз Яўген Казанцаў уцёк, а цяпер не паспеў.

33-гадовы беларус Яўген Казанцаў, які 2 ліпеня кінуў сметніцу ў Паўла Латушку, некалькі дзён таму ладзіў правакацыю падчас выступу Зянона Пазняка.

Чытайце: Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве

29 чэрвеня ў Варшаве праходзіла канферэнцыя прыхільнікаў Пазняка «Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі». На мерапрыемстве адбыўся дзіўны выпадак. Калі Пазняк выступаў, нейкі хлопец выгукнуў «Ганьба!» і адразу ж кінуўся на ўцёкі. Іншыя слухачы адрэагавалі на яго недарэчны перформанс смехам. 

Цяпер удзельнікі сустрэчы пазналі ў ім Яўгена Казанцава, які адзначыўся і на мерапрыемстве з Латушкам. Пасля другога інцыдэнта яго затрымала паліцыя.

Каментары11

  • Што за дзіўная фармулёўка "канферэнцыя прыхільнікаў Пазняка"?
    02.07.2025
    29 чэрвеня ў Варшаве праходзіла канферэнцыя прыхільнікаў Пазняка «Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі»/
    Што за дзіўная фармулёўка "канферэнцыя прыхільнікаў Пазняка"?
    Па меркаванні аўтара артыкула, толькі прыхільнікі Пазьняка ў нас за Беларусь, за выжыванне і адраджэнне нацыі?
    Астатнія супраць?
    На канферэнцыю запрашалі ўсіх жадаючых. На аб'яве напісана: "Уваход вольны".
  • BP
    02.07.2025
    О як!, і не кажыце! Мусілі быць абавязкова і разлічыцца з рускім мірам!
  • Ну-ну
    02.07.2025
    О як!, а чаму «нацыянальныя людзі», «не-маргінэс» і ўсё такое ня знае падставовых правілаў беларускае граматыкі і скланяе прозьвішчы Дуды і Наўседы так, нібы гэта жанчыны? :D :D Нацыянальны Лідэр быў бы нярады...

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць