Свет

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Прысяжныя вынеслі вердыкт па гучнай справе рэпера і прадзюсара Шона Комбса. Яго абвінавачвалі ў рэкеце і гандлі людзьмі.

Шон Джон Комбс. Фота: Shareif Ziyadat / Getty Images

Рэпер і прадзюсар Шон Комбс, вядомы як P. Diddy, быў апраўданы прысяжнымі па абвінавачаннях у змове з мэтай рэкету і гандлі людзьмі. Але пры гэтым яго прызналі вінаватым па двух менш цяжкіх абвінавачаннях.

Вердыкт прысяжных, агучаны на трэці дзень пасяджэнняў, прызнаў 55-гадовага Комбса невінаватым па адным пункце абвінавачання ў змове з мэтай рэкету і двух пунктах гандлю людзьмі з прымяненнем сілы, падману ці прымусу, піша NBC.

Аднак прысяжныя прызналі рэпера вінаватым па двух эпізодах перамяшчэння з мэтай уцягвання ў прастытуцыю. Пракуратуры ўдалося даказаць, што Комбс перавозіў дзяўчат у месца, дзе яны аказвалі сэксуальныя паслугі за ўзнагароджанне. Па кожным з гэтых артыкулаў яму пагражае да дзесяці гадоў турмы. Але гэта былі самыя лёгкія абвінавачанні, выстаўленыя рэперу.

Такі вынік судовага працэсу разглядаецца як перамога Комбса. Па абвінавачаннях у рэкеце яму пагражала пажыццёвае зняволенне, але пракурору не ўдалося пераканаць прысяжных у вінаватасці былога караля хіп-хопа.

Шон Джон Комбс, вядомы пад такімі сцэнічнымі псеўданімамі, як Puff Daddy, P. Diddy, Diddy, з'яўляецца не толькі выканаўцам і аўтарам песень, але і музычным прадзюсарам. Сваю кар'еру ён пачаў у 1990-х гадах і стаў вядомым як трохразовы лаўрэат прэміі «Грэмі». Як самы паспяховы рэп-прадзюсар Комбс занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. У 2022 годзе Forbes ацаніў ягоны маёмасны стан у адзін мільярд долараў.

Працэс над Комбсам ішоў сем тыдняў у Нью-Ёрку і выклікаў вялікі рэзананс. Абвінавачанне даказвала, што заснавальнік лэйбла Bad Boy Records выкарыстоўваў сваю ўладу, багацце і ўплыў як кіраўнік «злачыннага прадпрыемства» для сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі жанчын на працягу двух дзесяцігоддзяў.

На працэсе выступілі амаль тры дзясяткі сведак абвінавачання — ад былых асабістых памочнікаў і стылістаў да артыстаў лэйбла. Некаторыя давалі паказанні супраць Комбса добраахвотна, іншыя атрымалі імунітэт у абмен на супрацоўніцтва са следствам.

Тры жанчыны, уключаючы былую дзяўчыну Комбса, спявачку Cassie, сталі цэнтральнымі фігурамі справы, даўшы падрабязныя і адкрытыя паказанні пра сэксуальны гвалт, пабоі і пагрозы.

Жанчыны расказалі пра так званыя вечарынкі freak offs, на якія запрашалі шматлікіх знакамітасцяў, і «ночы ў гатэлях». На вечарынках жанчын, уключаючы тагачасных дзяўчат Комбса, прымушалі да сэксу з мужчынамі з эскорту пад уздзеяннем наркотыкаў. Комбс нібыта рэгулярна маніпуляваў імі, прымушаючы ўдзельнічаць, пагражаючы тым, што запісы гэтых інтымных сустрэч могуць быць перададзеныя іншым людзям.

Абарона Комбса сцвярджала, што справа супраць яго «моцна перабольшаная», і ён аказаўся на лаве падсудных толькі з-за свайго ладу жыцця «свінгера» — з элементамі гвалту, наркотыкамі і дзіцячым алеем. Але, па іх словах, усё адбывалася па ўзаемнай згодзе. 

Адвакат падчас працэсу не адмаўляў, што Комбс часам біў сваіх дзяўчат з рэўнасці, але ён сцвярджаў, што жанчыны, урэшце, самі заставаліся з рэперам, а члены ягонага атачэння мелі поўную свабоду пайсці тады, калі ім захочацца.

Пасля агалошвання вердыкту адвакат запатрабаваў выпусціць P. Diddy пад заклад у мільён долараў. У хуткім часе суддзя павінен вызначыць пакаранне для рэпера. Абвінавачанне мае намер дамагацца максімальнага тэрміну ў 20 гадоў — па 10 гадоў па кожным пункце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі30

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы віцэ-прэм'ер з урада Румаса чацвёрты год не можа прадаць катэдж у Драздах. Але цану паднімае8

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі30

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць