Улада3333

Беларускі міністр апублікаваў кранальнае ФОТА з мамай

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч у сваім фэйсбуку змясціў фота з мамай. «Прыехаць у вёску да мамы і зразумець, што ты шчаслівы чалавек», — напісаў Калтовіч. Мама чыноўніка жыве ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці. 

Фота facebook.com.

Калтовіч ці не адзіны беларускі чыноўнік, які рэгулярна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі. Прычым адметнасць у тым, што міністр публікуе не толькі сухі афіцыёз, але і асабістыя здымкі і допісы. Ягоныя пасты, як правіла, набіраюць шмат лайкаў.

Напрыклад, Калтовіч запомніўся тым, што на Новы год 2017 выклаў фота ў вышыванцы, а перад гэтым запіліў сэлфі з працоўнага кабінета.

Уладзімір Калтовіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1966 у Чэрвені. Скончыў БДЭУ (1992) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2001). Ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ў буйных мінскіх крамах: універмагу «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намеснікам кіраўніка Заводскага раёна Мінска. Узначальваў мінскую гарадскую федэрацыю гандбола. Да прызначэння ў міністэрства (снежань 2015) Калтовіч працаваў дарадцам-пасланнікам у пасольстве Беларусі ў Маскве.

Чытайце таксама: Гісторыя жыцця самага моднага міністра, які можа праславіцца, узаконіўшы беларускамоўныя этыкеткі

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця54

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый22

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт7

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў4

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН10

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда36

Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла10

Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця54

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць