Грамадства9494

Расійскі шавініст Авяр'янаў-Мінскі накінуўся на прэс-сакратара БПЦ, які выступаў на Дні Волі, — і атрымаў адлуп

На чарнасоценскім сайце «Тэлескоп» з'явіўся матэрыял, у якім аўтар абураецца ўдзелам прадстаўніка БПЦ Сяргея Лепіна ў святкаванні 100-годдзя абвяшчэння БНР.

У матэрыяле прыводзіцца прыватная перапіска Лепіна з Кірылам Авяр'янавым-Мінскім — гэта чалавек, якога некалі пазбавілі беларускага грамадзянства і забаранілі ўезд у краіну за антыбеларускую публіцыстыку.

Чарнасоценскі публіцыст Кірыл Авяр'янаў-Мінскі

Пачынаецца яна са звароту да пратаіерэя: «Патрыёты Белай Русі вамі незадаволеныя» (тут маецца на ўвазе чарнасоценская суполка «УКантакце» «Мы — патрыёты Белай Русі», якая шмат у чым складаецца з ботаў і расійскіх акаўнтаў — Рэд.). 

«Я імі таксама [незадаволены], гэта не патрыёты, гэта здраднікі — тыя ж самыя «змагары», толькі з іншага боку. Звычайныя рускія нацыкі. І, мяркуючы па тэксце, злыя і не вельмі разумныя, — адказвае Лепін. — Іх палітычнае адлюстраванне — «ліцвіны» — таксама не ўхваляе БНР. Я не здзіўлюся, калі гэта адны і тыя ж людзі за тыя ж грошы». 

Старшыня сінаідальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Сяргей Лепін

Далей Авяр'янаў-Мінскі спрабуе пахадзіць даўно бітым канём — кажа, што лозунг «Жыве Беларусь!» нацысцкі, бо яго выкарыстоўвалі калабаранты.

«Ну канечне! А лозунг «Слава Расіі» — гэта, пэўна, праява патрыятызму, так?», — кпіць з допісаў на старонцы правакатара Лепін. 

Далей Лепін акадэмічна, са спасылкамі на крыніцы, тлумачыць Авяр'янаву, што лозунг «Жыве Беларусь!» сфармуляваны задоўга да Айчыннай вайны, а сучасную расійскую сімволіку таксама выкарыстоўвалі калабаранты. 

«Яны яшчэ і трусы насілі, дык што нам, без трусоў цяпер хадзіць?», — працягвае куражыцца Лепін. 

Далей, відаць, Сяргей Лепін узяў ды «прагугліў» асобу чалавека, які яму піша. Пад уражаннем ад убачанага святар піша правакатару:

«Упс. Мае калегі кажуць, што Вы — аўтар забароненага ў Расіі і Беларусі рускага нацысцкага сайта «Спутнік і Погром»? Што вы не прызнаеце існаванне беларускага народу, мовы, не прызнаеце беларускі суверэнітэт, і нават пагражаеце з'яўленнем аналагаў «ДНР» на ўсходзе Беларусі? Ці не самі Вы — аўтар гэтай бязмозгласці і тупасці, якая друкуецца ва ўказанай вамі суполцы?», — на гэтым выкладзеная перапіска сканчаецца. 

Як сказаў Сяргей Лепін «Нашай Ніве», ніякага дазволу на публікацыю перапіскі ён не даваў, а ягоныя ўражанні ад кантакту з гэтым чалавекам «вельмі непрыемныя». 

Каментары94

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук10

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы1

Дарадца Пуціна лічыць, што СССР «юрыдычна недзе існуе». Але што тады ў Крамлі робіць Пуцін?6

Расію асабліва раздражняе Кая Калас5

«Мамкін пястун». У Мінску адкрылася скандальная расійская дастаўка сушы — назвы страў эпатуюць7

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі6

Эрдаган запусціў праграму па масавай праверцы вагі грамадзян на вуліцах5

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы4

Беларуска стамілася чакаць вяртання грошай за тур і пайшла ў суд. Турфірма: Усё навалілася, як снежны ком

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук10

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць