Грамадства55

Суд абавязаў брэсцкіх блогераў выдаліць з YouTube сюжэт пра будаўніцтва акумулятарнага завода

Такое рашэнне прыняў у панядзелак Эканамічны суд Брэсцкай вобласці падчас разгляду справы аб абароне дзелавой рэпутацыі ТАА «АйПауэр». Гэтая кампанія вядзе будаўніцтва акумулятарнага завода, і выставіла прэтэнзіі мясцовым блогерам — Аляксандру Кабанаву і Сяргею Пятрухіну.

Паводле рашэння суда, блогеры павінны будуць заплаціць па 245 рублёў кожны. Акрамя таго, яны павінны выдаліць са свайго Youtube-канала «Народны рэпарцёр» ролік пад назвай «Свінец — Брэсту пісец?», запісаць прабачэнні і таксама выкласці іх на гэтым канале.

Пазоў у суд на блогераў быў пададзены фірмай «АйПауэр» за самы першы ролік пра будаўніцтва акумулятарнага завода. У заяве гаварылася, што ў відэасюжэце выкладзены звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю ТАА «АйПауэр». На думку пазоўніка, выказванні блогераў у роліку ўтрымліваюць неабгрунтаваныя абвінавачванні кампаніі ў парушэнні ёю заканадаўства ў галіне экалогіі, забруджвання навакольнага асяроддзя, карупцыі і інш.

«Варта адзначыць, што ў большасці з названых выказванняў аўтары відэароліка не робяць агаворак, што ацэнка дзейнасці ТАА «АйПауэр» носіць суб'ектыўны характар і ўяўляе сабой толькі меркаванне аўтараў, — наадварот, інфармацыя выкладаецца як дакладныя, устаноўленыя факты і прадстаўлена ў форме абвінавачванняў», — адзначана ў пазове.

Дарэчы, падчас папярэдняга судовага пасяджэння было агучана хадайніцтва пазоўніка зрабіць працэс закрытым, каб забяспечыць канфідэнцыйнасць звестак, якія тычацца інвестыцыйнай дзейнасці ТАА «АйПауэр». Аднак суд не знайшоў падстаў для задавальнення гэтага хадайніцтва.

Як распавёў Аляксандр Кабанаў, блогеры пакуль не плануюць прасіць прабачэння на сваім youtube-канале і выдаляць згаданае відэа, якое набрала больш за 40 тысяч праглядаў. Яны збіраюцца абскардзіць рашэнне суда.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула

Усе навіны →
Усе навіны

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча15

У небе над Мінскам заўважылі дырыжабль4

Скандал з серыялам «Акрэсціна» — стваральнікі адстойваюць правы на праект6

«Ніякіх «Тата, купі!». Стартапер распавядае, чаму ён эканоміць, нават калі ёсць грошы, і закупляецца ў сэкандах22

Расіяне накрылі «Іскандэрам» палігон пад Сумамі. Шэсць вайскоўцаў загінулі ВІДЭА3

«Застой Байдэна душыў Украіну». Што ЗША робяць інакш пры Трампе і чаму ў Кіеве з'явілася надзея10

«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі20

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць