Гісторыя1111

Беларускія археолагі знайшлі амулет, якому 4500 гадоў ФОТА

Падчас раскопак старажытнага паселішча эпохі нэаліту на мяжы Бешанковіцкага і Сеньненскага раёнаў археолягі знайшлі ўнікальны артэфакт — фрагмэнт касьцяной падвескі ў форме галавы зьмяі, піша радыё «Свабода».

Археоляг Максім Чарняўскі, кіраўнік экспэдыцыі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, якая стаіць лягерам ля вёскі Асавец, адносіць артэфакт да сярэдзіны 3-га тысячагодзьдзя да нашай эры.

Максім Чарняўскі
Максім Чарняўскі.

«Мяркуючы па суправаджальным матэрыяле, так, сярэдзіна 3 тысячагодзьдзя да нашай эры. Гэта значыць, вырабілі яе 4,5 тысячы гадоў таму. Наогул касьцяныя скульптуркі такой старажытнасьці ўнікальныя ва ўсім сьвеце, а ў Беларусі Крывінскі тарфянік — амаль адзіны для гэтага пэрыяду, дзе ёсьць зааморфная і антрапаморфная скульптура. Другі выраб, падобны на галаву зьмяі, быў знойдзены літаральна за 20 мэтраў ад гэтага месца. Праўда, здарылася гэта ў 1980 годзе! Пасьля гэтага падвескі больш не трапляліся. Іншымі словамі, першая за амаль чатыры дзесяцігодзьдзі».

Крывінскі тарфянік у паўднёвай частцы беларускага Паазер’я археолягі лічаць унікальным месцам — тут знаходзіцца комплекс тарфянікавых стаянак бронзавага веку.

Людзі жылі на нізкім беразе возера, пасьля яно забалоцілася. Атрымаўшы такі ахоўны «саркафаг», у добрым стане захаваліся крэмень, кераміка, косьць, драўніна і бясцэнныя вырабы зь іх. Напрыклад, падчас гэтай экспэдыцыі валянтэры знайшлі буйны бурштын.

Асавецкі бурштын
Асавецкі бурштын.

«Бурштын знайшлі крыху на іншым раскопе, — працягвае Максім Чарняўскі. — Не без шанцаваньня. Калі прыехалі, не адразу здолелі пачаць працу — у першы ж дзень экспэдыцыі ўзровень вады падняўся на 40 сантымэнтраў, усё было проста затоплена. Тады заклалі іншы, фактычна без матэрыялу, як бы невялікая лякуна (відаць, некалі працякаў ручай). І вось сярод нешматлікіх знаходак аказаўся і бурштын. Гэта два розныя раскопы, паміж якімі дзесьці 150 мэтраў».

Максім Чарняўскі кажа, што ўдзельнічае ў раскопах на Крывінскім тарфяніку 20 гадоў, але да падобных артэфактаў дакрануўся ўпершыню. «Зразумела, быў у шоку», — ня ўтойвае эмоцый старшы навуковы супрацоўнік аддзелу археалёгіі першабытнага грамадзтва Інстытуту гісторыі.

Месца раскопаў
Месца раскопак.

«Для мяне ў нейкім сэнсе юбілейны год: дваццаты раз запар капаю на Крывінскім тарфяніку — ужо як археоляг, а да таго прыяжджаў удзельнікам з бацькам (Міхась Чарняўскі — выдатны беларускі гісторык, археоляг. — РС). І гэта толькі першая мая знаходка такога кшталту. На дваццаты год хоць фрагмэнт, але сапраўднай скульптуркі».

Археалягічны летнік «Асавец-2018» будзе працаваць да 5 жніўня. А гэта значыць, час на новыя знаходкі яшчэ ёсьць.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць