Грамадства66

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней выстаўляць абвінавачванні паводле «народнага» артыкула 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Гэта, на думку праваабаронцаў, звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх удзельнікаў нельга будзе асудзіць.

Праўда, і пасля гэтай даты працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер.

Каментары6

  • Ёсік
    07.07.2025
    Гэтыя вычварэнцы што заўгодна выдумаць, ім галоўны крымінальнік лукашэнка сказаў, што не да законаў, яны гэта ўсе пачулі і ўсвядомілі - зьбівай, ламай, зьнішчай, табе ўсё даруе стары.
  • Ф
    07.07.2025
    Дык вось вы якія - гуманізм і лібералізацыя па лукашысцку-кавалеўску-хомічаўску-гарбуноўску!
  • у краіне "не да законаў"...
    07.07.2025
    ...даўно няма ніякіх тэрмінаў даўнасці. Дзіўна ад НН чуць такі інфантылізм.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць