Грамадства66

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца

На інтэрнэт-пляцоўцы ay.by з'явілася аб’ява аб продажы ўнікальнай манеты наміналам 10 польскіх грошай, адбітай у 1840 годзе. Уладальнік ацаніў рэдкі лот на 15 999 беларускіх рублёў, піша Onliner.by.

Манета была выпушчана Варшаўскім манетным дваром. Асаблівасць экзэмпляра заключаецца ў матэрыяле — медзь. Прадавец мяркуе, што гэта магла быць пробная чаканка, што робіць манету асабліва каштоўнай. Медныя 10 грошай 1840 года адносяцца да катэгорыі R4, што азначае, што існуе менш за дзесяць такіх экзэмпляраў. Пры гэтым аналагічныя манеты з срэбра каштуюць значна танней.

Прадавец адзначыў, што манета знаходзіцца ў добрым стане (VF — Very Fine), хаця і мае невялікія сляды зносу. Для пацверджання матэрыялу манету акуратна ачысцілі ад цёмнай паціны.

Пачатковая цана лота складала 15 999 рублёў, зараз яна павялічана да 17 999 рублёў. Таргі завяршаюцца 8 ліпеня.

Каментары6

  • Смешно
    07.07.2025
    Надо на Сотбис отвезти, там больше денег дадут...))))
  • Ваўкалак
    07.07.2025
    Инна, фальшыўка, зробленая ў Польшчы
  • Жора
    07.07.2025
    У арыгінальным артыкуле нідзе не напісана "беларус знайшоў". Не выдумайце адсябяціну

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць