Здарэнні55

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме

У Мінску 48-гадовы п'яны мужчына напаў на дзвюх маладых жанчын проста ў краме. Адна з іх атрымала цялесныя пашкоджанні, другая — удар сметніцай па галаве.

8 чэрвеня ў адным з мінскіх магазінаў п’яны мужчына, пасварыўся з незнаёмай дзяўчынай каля касы. Ён моцна штурхануў яе, яна ўпала і атрымала траўмы.

На абарону пацярпелай кінулася яе сяброўка, якая перакрыла агрэсару выхад.

Тады мужчына схапіў металічную сметніцу і ўдарыў ёю дзяўчыну па галаве, а потым ударыў у твар і ўцёк з месца здарэння.

Падчас допыту нападнік не здолеў патлумачыць свой учынак, спасылаючыся на алкагольнае ап’яненне.

СК завёў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 339 КК — за асабліва злоснае хуліганства.

Каментары5

  • Астанівка
    07.07.2025
    Срыв срецоперации
  • Ёсік
    07.07.2025
    Цыгарэты хаваюць, блюраць на экране, а гарэлку ды астатнія бутэлькі моцных напояў на ўсеагляд ставяць, нават, на АЗС. Металічнай сьметніцай па галаве жанчыне, які мужчына галантна. У нейкім фірмовым камбінезоне, раззлаваўся што хтосьці 4 выходныя запар мае, а ён не. А мо гэта ягонае адзінае адзеньне.
  • Абу
    07.07.2025
    Сацыяльна блізкі: зразумець і прабачыць

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Сарвала дах? У Беларусі прадаюць кабрыялет Mercedes 1995 года амаль за $50 тысяч2

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць