Меркаванні8585

Ізраільскі гісторык абвінаваціў улады Беларусі ў «няўвазе» да тэмы Халакосту

Ізраільскі гісторык, што паходзіць з Рэчыцы, Леанід Смілавіцкі ў інтэрв'ю ізраільскаму выданню «Дэталі» абвінаваціў беларускія ўлады ў «няўвазе» да тэмы Халакосту. Смілавіцкі, які кіруе праектам «Гісторыя яўрэяў у Беларусі» ў Цэнтры даследаванняў дыяспары пры тэль-авіўскім універсітэце, сцвярджае, што трагедыя беларускіх яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны не прымаецца афіцыйнай беларускай гістарыяграфіяй як неад'емная частка трагедыі краіны.

Яўрэі Мінскага гета на прымусовых працах. Фота: Wikimedia commons.

— На жаль, беларускія кіраўнікі лічаць, што захаваннем памяці пра яўрэяў Беларусі павінны займацца самі яўрэі, і дзяржава Ізраіль, — сказаў доктар Смілавіцкі. — У Беларусі, маўляў, няма грошай на надзённыя патрэбы, а тут яшчэ яўрэі са сваёй гісторыяй!

Увекавечанне памяці ахвяр нацысцкага генацыду ў краіне ажыццяўляецца, галоўным чынам, за кошт замежных спонсараў, сцвярджае Смілавіцкі.

Таксама навуковец заўважае, што ў Беларусі няма ніводнага навуковага часопіса на тэму Халакосту. Няма ніводнага спецкурса, няма кафедры гісторыі беларускіх яўрэяў, няма дзяржаўнага музея гісторыі яўрэяў Беларусі, няма дзяржаўнага музея Халакосту, не вывучаецца гісторыя гета. Не праводзяцца яўрэйскія канферэнцыі, няма грантаў, няма стыпендый, няма акадэмічнай тэмы ў інстытуце гісторыі. Да гэтага часу не выдадзена ніводнай акадэмічнай працы па гісторыі Катастрофы яўрэяў Беларусі.

Смілавіцкі лічыць, што гэта адбываецца ад няправільнага пасылу, маўляў, не варта дзяліць ахвяры нацыстаў на яўрэяў і беларусаў: бо ўсё пакутавалі і гінулі ў гады акупацыі. Аднак гісторык лічыць, што тэрор і генацыд — розныя рэчы, і нельга параўноўваць катастрофы беларускага і яўрэйскага народаў, бо ў першым выпадку гаворка ішла менавіта пра тэрор (як адказ на супраціў), а ў другім — пра генацыд.

«Насамрэч немцы ніколі не забівалі беларусаў па этнічнай прыкмеце!»

— заявіў Смілавіцкі.

Гісторык звяртае ўвагу, што ў мемарыяле «Малы Трасцянец» няма згадкі пра яўрэяў.

На адкрыццё мемарыяла павінен быў прыехаць прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рывлін. Але калі яму паведамілі, што там няма нават згадкі пра яўрэяў, ён адмовіўся прыязджаць, паведамляе Смілавіцкі.

Праўда гісторык удакладняе, што прыватная ініцыятыва па захаванні яўрэйскай памяці толькі вітаецца, ніякіх перашкод у Беларусі не чыняць, архівы адкрытыя. Працаваць і публікавацца можна — але толькі за свой кошт.

Таксама навуковец звяртае ўвагу, што ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску няма залы Халакосту, толькі невялікая экспазіцыя.

Каментары85

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі20

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць