Грамадства1414

«Не зносьце крыжоў! Спыніце крыжалом!» Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах

Фота Віталя Палінеўскага

Кіраўнік Каталіцкага касцёла Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам з прычыны новага зносу крыжоў у Курапатах. Сёння былі ліквідаваныя металічныя крыжы ўздоўж трасы. Зварот апублікаваны на афіцыйным партале Каталіцкай царквы.

Не мінула і дзесяці дзён пасля таго, як ва ўрочышчы Курапаты, якое з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, было знесена 70 крыжоў, як сёння зноў працэс зноса галоўнага знаку хрысціянства працягваецца.

Голас Касцёла і Праваслаўнай Царквы, іншых хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама шматлікіх прадстаўнікоў грамадства становіцца голасам таго, хто кліча ў пустыні.

Знос крыжоў — гэта вялікая рана на сэрцы веруючага чалавека.

І гэта робіцца падчас Вялікага Посту, калі хрысціяне разважаюць пра збаўчую муку Езуса Хрыста, прынятую Ім на дрэве Крыжа.

Гэтае святатацтва адбываецца напярэдадні Пальмовай нядзелі, якую заўтра адзначаюць вернікі Каталіцкага Касцёла.

У гэты дзень Евангелле ўзгадвае ўрачысты ўезд Езуса ў Ерузалем, калі людзі Яго віталі воклічамі «Гасанна Сыну Давіда. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана», а чытанне Мукі Хрыста распавядае пра цярпенні, укрыжаванне і смерць Езуса на Крыжы.

Мы радуемся атрыманай свабодзе веравызнання, аднак яна пазначана крыжом і духоўнымі цярпеннямі, аб чым нагадвае гісторыя Курапатаў, дзе сёння зносяцца крыжы, усталяваныя на месцы пахавання шматлікіх нявінна забітых.

Ніхто не ставіць пад пытанне таго, што тэрыторыя Курапатаў павінна быць добраўпарадкавана. Але пры гэтым неабходна ўлічваць меркаванне грамадства і асабліва вернікаў, каб не дапусціць знявагі Крыжа.

Яшчэ раз звяртаюся да адказных за знос крыжоў з заклікам: спыніце «крыжалом», каб шляхам дыялогу з грамадствам і рэлігійнымі арганізацыямі вырашыць набалелую праблему і будаваць у нашай Бацькаўшчыне цывілізацыю міру і згоды.

У гісторыі чалавецтва многія марна хацелі стаць багамі, але толькі Бог стаў чалавекам, каб на Крыжы даць збаўленне ўсім людзям.

Божа, абарані Крыж ад знявагі, бо ў ім — збаўленне!

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 13 красавіка 2019 г.

У Курапатах знеслі металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве5

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту4

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін12

Гісторыя з ласём, які залез у хату ў Бабруйску і ляжаў на ложку, скончылася трагічна7

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве5

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць