Улада1414

Расійскія тэлеграм-каналы масава анансуюць, што Крэмль адкліча Бабіча з Беларусі

Ад учорашняга дня найбуйнейшыя расійскія палітычныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што Аляксандр Лукашэнка ўсё ж дамогся таго, каб Расія адклікала з Беларусі свайго пасла Міхаіла Бабіча. Праўда, пакуль аніякіх афіцыйных пацверджанняў гэтаму няма.

Міхаіла Бабіча прызначылі паслом летам 2018 года. Да гэтага ён быў спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі па Паволжскай федэральнай акрузе. Некаторыя крыніцы адзначалі, што беларускі бок доўгі час адмаўляўся прыняць Бабіча, але ў выніку прыняў рашэнне, што пусціць яго ў Мінск.

Адносіны Бабіча з беларускімі ўладамі не дужа склаліся. Пасол меў звычку публічна спрачацца з кіраўніком Беларусі. Ён абвяргаў словы Лукашэнкі ў СМІ. У выніку частыя выступы Бабіча спарадзілі канфлікты.

Прэс-сакратар МЗС нашай краіны Анатоль Глаз называў Бабіча «перспектыўным рахункаводам і бухгалтарам». А зусім нядаўна беларускае Міністэрства замежных справаў сказала, што ніхто не нарабіў столькі шкоды беларуска-расійскім адносінам, як пасол. І хоць Лукашэнка ўскосна падчас паслання да народа і парламента сказаў, што Бабіча могуць і выкінуць з краіны, але запэўніў, што сама Расія павінна разабрацца з дыпламатам.

«Давер Масквы да Бабіча не змяніўся. Аднак пасол разумее, што Лукашэнка не дасць яму спакойна працаваць. Дробныя прыдзіркі і правакацыі будуць раздзімацца да міжнароднага тролінгу. Гэта будзе сабатаваць інтэграцыю саюзнай дзяржавы», — піша Нязыгар.

Канал тлумачыць, што кіраўніцтва Беларусі не можа дараваць Бабічу «вываду на дзяржаўны ўзровень пытання ўвозу з тэрыторыі Беларусі санкцыйных тавараў». Насамрэч гэтая тэма абмяркоўвалася ў расійскіх вярхах задоўга да прызначэння Бабіча.

Усе гэтыя тэлеграм-каналы нязменна хваляць Бабіча за ягоную працу ў Беларусі. Маўляў, ён разварушыў «асінае гняздо», а наступнік проста мусіць працягваць працаваць па лякалах папярэдніка.

«А сам Міхаіл Бабіч прывязе ў Маскву масу асабістых кантактаў з беларускімі бізнэсменамі, чыноўнікамі, сілавікамі. І з вялізным аб'ёмам ведаў і інфармацыі, якую можна будзе лёгка выкарыстоўваць для абароны інтарэсаў Расіі. Калі Лукашэнка зноў пачне «забываць» пра свае абяцанні, чым ён беспакарана займаецца чвэрць стагоддзя», — працягвае Нязыгар.

Тэлеграм-канал «Пяр падчас чумы» задаецца пытаннем, што ж Лукашэнка мог паабяцаць Пуціну ў адказ на адкліканне ў Маскву Бабіча? Выказваюць версію, што звальненне міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, але самі ж пасля пішуць, што такое на гэтым этапе немагчыма. Прызнанне Крыма расійскім? Зноў жа пішуць, што малаверагодна.

«Бульба прастолаў», якую, найхутчэй, вядзе нехта з асяроддзя «Рэгнума», абураецца, што працы для пасла Бабіча ў Беларусі яшчэ мора і яго ні ў якім разе адклікаць пакуль нельга. Маўляў, не ўсё яшчэ раскрыў пасол. Як прыклад называюць супрацоўніцтва Беларусі і НАТО.

Называюць нават і прозвішча чалавека, які можа быць адпраўлены ў Мінск замест Бабіча, — гэта памочнік Уладзіміра Пуціна, былы віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Суркоў.

Каментары14

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →