Усяго патроху55

Тэлепрапагандыст Дзмітрый Кісялёў адмаўляўся выплачваць грошы за будаўніцтва вілы ў Крыме. На яго падалі ў суд

Крамлёўскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў адмаўляўся кампенсаваць доўг інжынеру па рашэнні суда за будаўніцтва вілы ў Кактэбелі. Пра гэта інжынер Уладзімір Мазурын распавёў Новой газете.

«Сам Кісялёў плаціць доўг адмаўляецца. У нас няма іншага спосабу атрымаць тую суму, якую нам прысудзілі. Мы падалі заяву судовым прыставам і ў наглядны орган. Кісялёў жа так і казаў, што рашэнне суда не абавязковае для выканання. Цяпер мы просім падтрымку ў пракуратуры, каб яны прасачылі выкананне рашэння суда», — паведаміў Мазурын.

Ён дадаў, што цяпер рыхтуецца яшчэ адзін пазоў аб абароне гонару і годнасці. Мазурын лічыць, што Кісялёў павінен адказаць за тыя абвінавачванні, якія ён казаў у эфіры Расіі-1 і называў інжынера ашуканцам.

«За той бруд, што гаварыўся пра мяне, Кісялёў павінен адказаць. Гэта была нахабная падтасоўка фактаў. Пры гэтым гэта было зроблена з асаблівым цынізмам», — заявіў Мазурын.

Аднак пазней Дзмітрый Кісялёў заявіў радыёстанцыі «Говорит Москва», што выплаціць Мазурыну 2,5 мільёна расійскіх рублёў ($39 тысяч) па рашэнні суда, хоць і лічыць яго ашуканцам.

«Ён не архітэктар, ён самазванец. Ён выйграў працэс. Я плаціў яму грошы, не пісаў распісак. Ён вырашыў атрымаць яшчэ раз. Па фармальных прынцыпах суд прысудзіў яму гэтыя грошы. Ну і ўсё», — адзначыў тэлепрапагандыст.

Па словах Кісялёва, такая сітуацыя адбылася з-за яго даверлівасці. «Калі будуецца нейкі плот, прыбудова, ну, хто гэта робіць у нас у Расіі? Мы ж у Расіі! Я па-руску абсалютна з ім разлічыўся, усё заплаціў», — запэўніў ён.

Тэлевядучы ўдакладніў, што не будзе аспрэчваць рашэнне, бо не жадае марнаваць на гэта свой час.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць